Апошняя сустрэча “Добрай нагоды” + дыскусія – 7 чэрвеня

06.06.2018 Афіша

“Добрая нагода” абвяшчае апошнюю сустрэчу 7 чэрвеня з 18:00 да 20:00 у арт-паб “Торвальд”, вул. Талстога, 1. У рамках “Добрай нагоды” мы падвядзем вынікі праекта і абмяркуем у фармаце адкрытай дыскусіі формы камунікацыі паміж гарадскімі актывістамі і арганізацыямі.

nahoda

“Добрая нагода” – гэта магчымасць пазнаёміцца з новымі людзьмі, якія небыякава ставяцца да Віцебска і маюць жаданне зрабіць горад лепш.

Нязмушаная атмасфера сустрэч дапаможа наладзіць новыя кантакты, якія будуць карыснымі для супрацы паміж ініцыятывамі, арганізацыямі, актывістамі, органамі мясцовай улады і прыватнымі прадпрыемствамі.

Паводле прэс-рэлізу

Тэгі: