З’явілася новая аўдыяверсія аповесці Максіма Гарэцкага «Дзве душы» ад каманды праекта «Беларуская літаратура», які займаецца аўдыякнігамі.
«У кожнага з нас, кажуць, сапраўды дзве душы. Нездарма ў беларусаў усяго па два: два Раства і два Вялікдня, два правапісы і два алфавіты.
І як зразумець, які з іх твой і ці не блытаешся ты ў варыянтах, і ці не жывеш чужога жыцця, як героі аднаго з найважнейшых беларускіх тэкстаў...», — напісала каманда праекта.
Галасы аповесці: каманда праекта «Беларуская літаратура»
Гук: Максім П.
Музыка: Зміцер Л.
Анімацыя: Наста К.
Рознае: Міхась З.
Тэкст: Ганна С.
Паслухаць новую аўдыяверсію аповесці таксама можна на сайце Audiobooks.by.