У яго ўвайшлі 12 выданняў. Спіс з’явіўся на старонцы прэміі ў Фэйсбуку.
1. Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021
2. Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Мінск, «Галіяфы», 2021
3. Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак. Мінск, «Кнігазбор», 2021
4. Васіль Грынь. Не адчайваемся. Мінск, Кнігазбор, 2021
5. Зміцер Дзядзенка. Ордэн Прамяністых. Мінск, «Янушкевіч», 2020
6. Сяргей Календа. Дэкалог. Вільня, «Логвінаў», 2021
7. Павел Каспяровіч. Чорная рэчка. Мінск, «Кнігазбор», 2021
8. Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Мінск, «Галіяфы», 2021
9. Маргарыта Латышкевіч, Уласны крыж. Мінск, «Мастацкая літаратура», 2021
10. Уладзімір Някляеў. Гэй Бэн Гіном. Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021
11. Ганна Севярынец. Мая школа. Мінск, «Лімарыус», 2021
12. Аляксандр Хацкевіч. Замак на ўзгорку. Мінск, «Галіяфы», 2021
Cёлета ў склад журы ўвайшлі: літаратуразнаўца Ульяна Верына; крытык, літаратар Сяргей Дубавец; пісьменніца Святлана Курс; паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч; крытык, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.
Прэмія Гедройца ўручаецца штогод з 2012-га за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.