Арцемій Троіцкі прарэкламаваў беларускі гурт PortMone (+відэа)

20.05.2015 Музыка

Вядомы расійскі музычны крытык запісаў 4-хвілінны ролік, прысвечаны канцэрту беларускага трыа PortMone ў Мінску. Выступ калектыва адбудзецца 21 мая ў КЗ “Верхні горад”.

Канцэрт з’яўляецца прызам ад інтэрнэт правайдэра “Атлант Тэлекам” за перамогу з дыскам “Thou”ў галоўнай намінацыі “Альбом года” на беларускіх музычных узнагародах Experty.by, якія вызначаюцца па галасах беларускіх і замежных крытыкаў. Сярод апошні кожны год прадстаўлены галоўныя музычныя журналісты з краін, з якімі мяжуе Беларусь: Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны.

Арцемій Троіцкі пазнаёміўся з творчасцю PortMone, калі быў прадстаўніком Расіі на ўзнагародах Experty.byпа выніках 2009 года. Тады ён апісаў іх дэбютны альбом “Dip”наступным чынам: “Аўтарская і кампазітарская думка гэтага калектыва бачыцца мне ў найвышэйшай ступені якаснай у адрозненне ад большай колькасці сучасная акардэоннай музыкі (улічваючы джаз і авангард), дзе інструменталіст напышліва і безадказна выдувае з мяхоў свае рулады”.

Новы альбом “Thou” таксама спадабаўся Троіцкаму і ён запісаўажно 4-хвіліннаепрысвячэннекалектыву і хуткаму канцэрту, а сярод іншага адзначыў: “Гэта гурт, які цалкам спакойна мог бы прадстаўляць Беларусі і наогул славянскую музыку на конкурсах, фэстах у самых розных краінах і ўпэўнены, што і там ён на журы і экспертаў рабіў бы вельмі добрае ўражанне”.

Трыа PortMone было заснавана ў Мінску ў 2009 годзе Аляксеем Варсобай (акардэон), Аляксеем Ванчуком (бас-гітара) і Сяргеем Краўчанка (перкусія). На рахунку калектыва тры дыскі, у тым ліку “Хмелева Project” (2011), запісаны з ўкраінскім фолк-гуртом”ДахаБраха”. Альбом “Thou” (2014) быў выдадзены на славацкім лэйбле Hevhetia, а некалькі тыдняў таму гурт падпісаў міжнародны кантракт з канцэртным агенцтвам Charmenko, якое таксама прадстаўляе інтарэсы Горана Брэгавіча, Manu Chao, Саліфа Кейтаі іншых вядомых артыстаў.

 

“Атлант Тэлекам” прадстаўляе:

PORTMONEз праграмай “THOU

21 мая – Мінск, КЗВерхні горад (пл. Свабоды 23А) – 19.00,

Квіткі: ад 175.000 да 235.000 у касе КЗ “Верхні горад”, а таксамаKvitki.by, Ticketpro.by, Kassy.by

Тэлефонкасы: (017) 327-39-44, (044) 577-39-24, працуез 12.00 да 19.00 (акрамя нядзелі).у