Аддаленасць і Адданасць : паэзія і лірычная проза / Арцём Кавалеўскі. — Мінск: Галіяфы, 2008. — 132 с. — (Другі фронт мастацтваў).
Новая кнiга Арцёма Кавалеўскага «Аддаленасць i Адданасць» запрашае нас у працяглую вандроўку па заблытаных маршрутах спрагнёнага сэрца й няўтольнай душы, ва ўтрапёнае падарожжа да самiх сябе, да сябе такiх, якiх мы амаль не ведаем, але настойлiва прадбачым i згадваем, калi заглядаем у вочы свайго ўнутранага vis-a-vis. Вершы й лiрычная проза Арцёма Кавалеўскага не кантрастуюць, не супернiчаюць памiж сабой, але арганiчна спалучаюцца, узаемадапаўняюць адно аднаго, з’яўляючыся яскравай, жывой палiтрай увасобленых у слове эмоцый, з дапамогай якiх так лёгка расквецiць наша ўяўленне пра iснаванне-тут-i-цяпер i ператварыць Яго ў жыццё-тут-i-потым.