Прэзэнтацыя новай кнігі Ўладзімера Арлова “Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся” з кнігарні “Наша ніва” адбылася 22 верасня ў сядзібе ТБМ .
Невялікая заля ТБМ не змагла зьмясьціць усіх, хто прыйшоў на імпрэзу. Перш чым пачаць вандроўку па старонках кнігі, Уладзімер Арлоў апавёў пра сябе:
“Я нарадзіўся ў год зьмяі паводле ўсходняга календара, у год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага. Паз знакам Дзевы, у радзільні насупраць Сафійскага сабору. Я марыў у дзяцінстве стаць дзяўчынкай, потым вадалазам, потым патолягаанатамам, потым шпіёнам. Але лёс склаўся так, што насуперак волі бацькоў, якія хацелі, каб я стаў хірургам, я стаў студэнтам гістарычнага факультэту БДУ ў далёкім 70-ым годзе. Калі нічога беларускага апроч назвы ў БДУ ўжо не заставалася. Я ўдзячны сваёй альма-матэр не за атрыманыя там веды з нацыянальнай гісторыі, а за атрыманае там разуменьне, што якраз гэтых ведаў нам і не давалі. Але, на вялікае шчасьце, тады да нас прыйшлі кнігі Ўладзімера Караткевіча і гэта быў адзін з тых знакаў лёсу, якія прадвызначылі мой далейшы шлях”. Тэкст цалкам.
Прэзентацыя прайшла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Фота svaboda.org.
Тэгі: Мінск
