21 лістапада адбыліся матчы Першай лігі Беларусі па футболе. Па выніках паядынкаў 32-га тура вызначаныя каманды, якія пяройдуць у Вышэйшую лігу.
Набліжаецца да фінішу бягучы розыгрыш Першай лігі Беларусі па футболе. У рамках турніру адбыліся перадапошнія паядынкі. І хоць наперадзе яшчэ матчы заключнага 33-га тура, згодна рэйтынгавай табліцы, дзяржынскі «Арсенал» і бабруйская «Белшына» наўпрост выходзяць у Вышэйшую лігу краіны. З турнірнай табліцай чэмпіянату Беларусі па футболе, а таксама Першай лігі і турніраў іншых краін, у тым ліку з Чэмпіянатам Футбольнай лігі Англіі, балельшчыкі могуць азнаёміцца на сайце «Odds».
У матчах 32-га тура «Арсенал» згуляў унічыю з ФК «Крумкачы» (0:0). У актыве дзяржынскай каманды 67 ачкоў, і яна знаходзіцца па-за дасяжнасцю для сапернікаў. Бліжэйшы сапернік — ФК «Белшына» па выніках матчаў бягучага сезона здолеў набраць 63 ачкі. У апошнім паядынку бабруйская каманда разграміла «Ліду» (5:1).
Бліжэйшы пераследавальнік «Белшыны» мінскія «Крумкачы» нават у выпадку перамогі ў Петрыкаве супраць мясцовага «Шахцёра» ўжо не змогуць дагнаць па ачках «шыннікаў». Матчы апошняга туру Першай лігі адбудуцца ў суботу, 27 лістапада. «Баранавічы» згуляюць з «Белшынай», «Арсенал» — з «Хваляй», «Гомельчыгункатранс» прыме «Слонім», петрыкаўскі «Шахцёр» — «Крумкачы», «Орша» — магілёўскі «Днепр», а «Ліда» — " Нафтан".
Партнёрскі матэрыял