У Мінску адкрываецца адзін з найбуйнейшых выставачных праектаў Беларусі

Больш за 450 сучасных твораў мастацтва ад 200 мастакоў з Беларусі будуць прадстаўленыя на фестывалі «Арт-Мінск». Фестываль праводзіцца штогод з 2018 года і з’яўляецца адным з найбуйнейшых выставачных праектаў у Беларусі. 


«Арт-Мінск» 2024 афіша

Мэтай фетывала «Арт-Мінск» з’яўляецца ўзбагачэнне культурнага жыцця горада і прадстаўленне найбольш актуальных напрамкаў мастацкай арт-сцэны. 

Сёлета на фестываль паступіла больш за 1200 заявак, што з’яўляецца абсалютным рэкордам за ўсе гады яго правядзення. Журы адабрала 450 работ аўтараў з розных гарадоў краіны. 90% работ будуць даступныя на анлайн-платформе па продажы мастацтва Artcenter.by. Біяграфіі аўтараў і апісанні работ будуць даступныя гледачам праз QR-коды на этыкетках. Наведвальнікі змогуць не толькі набыць працу, але і падтрымаць мастакоў шляхам галасавання. Аўтары, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі партнёраў праекта.

Цэнтральная пляцоўка фестывалю, Палац мастацтва, адкрыецца 3 мая а 18:00 па адрасе Казлова, 3. Наведаць адкрыццё галоўнай экспазіцыі можна будзе бясплатна з 18:00 да 21:00.

Перыяд працы экспазіцыі: з 3 траўня па 9 чэрвеня 2024 года.

Час працы экспазіцыі: 

панядзелак-чацвер 11:00 — 20:00,

пятніца-нядзеля 11:00-21:00.

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3.

Кошт квіткоў: 15 руб. — Стандартны, 10 руб. — льготны.

Для групавых наведванняў выставы працуе 50% скідка. Прапанова дзейнічае ў буднія дні да 16:00 і распаўсюджваецца на групы больш за 10 чалавек. Калі група школьная ці студэнцкая — кіраўніку ўваход бясплатны.

Кантактныя тэлефоны:

+375 17-395-15-49

+375 33-630-06-66

+375 17-252-98-88 (каса).

Сацыяльныя сеткі: старонка ў фэйсбуку, instagram #минск_смотрит #artminsk2024

Ідэя праекта — ААТ «Белгазпрамбанк».

Арганізатарам фестывалю выступае Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «Беларускі саюз мастакоў» у Палацы мастацтва.