«Арт Сядзіба» ладзіць моладзевы летнік «Беларусам быць годна». Летнік будзе праходзіць 27-30 ліпеня непадалёк ад Мінску. На летнік запрашаецца моладзь ад 18 да 25 гадоў. Удзел бясплатны.
Летнік «Беларусам быць годна» ўнікальны сваёй праграмай. Гэта не проста сухія лекцыі і традыцыйныя майстар-класы. Праграма летніку насычаная інтэрактывамі, гульнямі, а таксама культурнымі размовамі і выступамі.
Мадэратары летніку — каманда «Арт Сядзібы»: культурніцкія дзеячы, аўтары паспяховых праектаў і проста людзі, якія натхняюць.
Мы імкнемся сабраць разам актыўных людзей, якія захапляюцца беларускай культурай, мастацтвам і актыўныя ў сваёй грамадскай дзейнасці.
У выніку летніка мы гарантуем, што вы знойдзеце новых знаёмых і сяброў, а таксама станеце рухавіком беларускай культуры.
Пражыванне ў намётах і харчаванне забяспечваецца самімі ўдзельнікамі.
Набор на летнік ажыццяўляецца на конкурснай аснове: запоўніць заяўку можна тут.
Дэдлайн – 1 ліпеня.
Інфармацыя: +37525 9969376.