Штотыднёвы агляд выставак, творчых праектаў, мастацкіх акцый, у якім распавядаецца што, дзе, калі і ў якім фармаце можна ўбачыць у горадзе Менску і не толькі. 7 культурных падзей, 7 нагодаў выкарыстаць вольны час на карысць свайго інтэлекту, псіхіцы і цела.
25 траўня ў холе кінатэатра «Цэнтральны» адбудзецца адкрыццё выставы «Абсолютная влажность». сумесная фотавыстава аб’яднае ўдзельнікаў Калінінградскага фота-клуба і Каунаскага фота-клуба «KTU-FOTO studija». Тэмай, якая аб’яднала творы прыбалтыйскіх аўтараў стала фотаадчувальнае вымярэнне вільгаці ў целе чалавека і ў прыродзе. У сваіх пошуках фатографы параўноўваюць сябе да вожыка ў тумане, які бачыць наваколле крыху размытым і шэрым.
З 25 па 28 траўня ў БелЭкспо пройдзе выстава “Дизайн – формат 2011”. У межах штогадовай акцыі будзе працаваць адукацыйны студэнцкі форум “Кропка перасячэння”, дызайн-біржа і мноства майстар-класаў і лекцый на тэму дызайну, рэкламы і фатаграфіі. Расклад мерапрыемтваў па спасылцы: https://crosspoint.by
29 траўня, у нядзелю, усе жадаючыя змогуць прыняць удзець ва ўрачыстай цэрымоніі закрыцця Дызайн-фармату 2011, якая адбудзецца ў фармаце вечарыны «PARTY LA DESIGN» у Jackclub.
Паспяшайцеся наведаць Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Да 5 чэрвеня тут можна ўбачыць шведскую і беларускую карыкатуру пад назвай “Сам-насам з кліматам”, а з дапамогай каталога да выставы даведацца, што канкрэтна робяць мастакі дзеля захавання экалогіі. У вялікай зале музея дэманструюцца творы сучаснага польскага жывапісу на прыкладзе работ вучняў Акадэміі мастацтваў горада Катавіцэ. У холе музея фотавыстава Андрэя Васілеўскага “За кулісамі польскага тэатра”.
1-3 чэрвеня школа фатаграфіі правядзе лекцыі і воркшопы з удзелам супрацоўнікаў часопіса «National Geographic». Фатограф і фотарэдактар часопіса Сара Лін і крэатыўны дырэктар Білл Марр правядуць тэматычны воркшоп і партфоліа-рэвю для студэнтаў школы. Усе жадаючыя змогуць наведаць адкрытую лекцыю, якая адбудзецца 1 чэрвеня ў Інстытуце Журналістыкі БДУ (пачатак у 11.40, ауд. 308). Крыніца: photoscope.by