• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.04.2022 | Грамадскі сектар

Антон Астаповіч пра касцёл у Зембіне: «Выканкаму даўно не да гісторыка-культурнай спадчыны...»

Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася ў Генеральную пракуратуру, паведамляе «Народная воля».


Днямі стала вядома, што ў вёсцы Зембін Барысаўскага раёна адбылося «абрушванне канструкцый сцяны правага бакавога фасада касцёла, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 2-й катэгорыі і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь».

000.jpg

«Яшчэ ў 2011 годзе былі намеры з боку Барысаўскага выканкама па выключэнні гэтага касцёла з Дзяржспіса і яго руйнаванні ў перспектыве, — паведаміў старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. — Інфармацыя, якая была нам своечасова перададзена, дапамагла спыніць гэты працэс.

Наша грамадскае аб’яднанне выступала з ініцыятывамі па ўратаванні руін, з гэтай нагоды звярталіся ў райвыканкам. Гэта можна пацвердзіць і дакументальна. Прапаноўваліся рэальныя крокі, але з боку выканкама нічога не было зроблена, акрамя паказушнага суботніка БРСМ у 2012 годзе, пасля якога мы выграбалі з касцёла пустыя піўныя пляшкі.

Затое мы некалькі разоў ладзілі талаку без усялякай падтрымкі мясцовых улад.

Нічога не робіцца з боку выканкама і ў дачыненні будынка былой міквы, якая атрымала дзякуючы нам статус, а ў дадзены момант імкліва дэградуе. Так што мясцоваму выканкаму даўно не да гісторыка-культурнай спадчыны. Мяркую, калі б зусім не было ў раёне помнікаў, то для іх была б ідэальная сітуацыя».

Чытайце таксама: Зембін: лірычны ўступ, гістарычны працяг

Грамадскае аб’яднанне ў сваім звароце ў Генпракуратуру адзначае: паводле атрыманых, але неправераных звестак, па ініцыятыве Барысаўскага райвыканкама плануецца дэмантаж канструкцый галоўнага фасада касцёла са спасылкай на іх аварыйны стан, што можа прывесці да парушэння асобных артыкулаў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

«У такім выпадку гэтыя дзеянні будуць мець прыкметы не толькі адміністрацыйнага парушэння, але іх можна будзе кваліфікаваць згодна з ч.2 арт.344 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, — гаворыцца ў звароце. — У сувязі з вышэйсказаным просім узяць пад кантроль працу Барысаўскага райвыканкама ў сферы аховы і захавання гісторыка-культурнай спадчыны і выкананне прац па захаванні канструкцый касцёла ў в.Зембін».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Што такое моўная дыскрымінацыя?

Беларусь і беларуская мова неразрыўна звязаныя і нядобразычліўцы заўжды разумелі гэта. Беларуская мова мэтанакіравана...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Літаратура

Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце

Увесь асартымент кніг выдавецтва «Папуры» на беларускай мове, які прадаецца ў Польшчы, цяпер можна атрымаць...

valiancina_shauchenka
Гатуем з «Будзьма!»

Сырнікі і печаныя яблыкі родам з Саксоніі. Гатуем з «Будзьма!»

Хочацца салодкага, але не ведаеце, чаго менавіта? Прапануем прыгатаваць кварккойльхен і братэпфель. Не зразумелі,...

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Што такое моўная дыскрымінацыя?
    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Гатуем з «Будзьма!»
    Сырнікі і печаныя яблыкі родам з Саксоніі. Гатуем з «Будзьма!»
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM