Кліп-гісторыя, як пішуць аўтары, заснаваны на рэальных падзеях і з’яўляецца своеасаблівай спробай рэфлексіі маладых людзей на сваю вымушаную эміграцыю.
«„Дзьмухаўцы“ — гэта не проста рэфлексія, гэта вельмі асабістая гістарыя пра тое, як раптам губляеш усё: адчуванне абароненасці, бо побач былі матуля, дом, былі бабулі з дзядулямі, да якіх так любілі ездзіць на лецішча, сябры, знаемыя вуліцы роднага горада, а зараз нічога няма. Есць чужы горад і адзінота. Маштаб гэтага болю нагадвае айсберг, ўсё гэта пражываецца ўнутры, сам-насам з сабою, бо зусім не хочацца хваляваць сваіх родных. Гэта ціхі, нікому не бачны і нікому не патрэбны боль», — піша Ульяна Паўловіч.
Аўтарка песні, Ульяна Паўловіч, апынулася ў эміграцыі ў 17 год. Таксама ў кліпе здымаюцца Юстына Карпіловіч, Паліна Анціпенка, Ягор Семяновіч і Яраслаў Кірвель. Чатыры разы песня перарываецца іх гісторыямі — страхі, чаканні, успаміны.
«Фабула яе вядома шмат каму і цалкам магчыма, што камусьці ўжо і перастала балець. Але...
З 2020 і да гэтага часу шмат людзей было вымушана з’ехаць з роднай краіны ў невядомасць у пошуках бяспецы. У новых абставінах апынуліся людзі рознага веку, якім выпала прыстасоўвацца да новых умоваў жыцця. Сярод іх моладзь і падлеткі. 16, 17, 18 год — дзеці, што лепш бы безклапотна віраваліся ў студэнцкім жыцці, засталіся сам-насам з дарослым жыццем і праблемамі».
Чытайце таксама: Гурт ATESTA прэзентаваў сваю калядную песню
Гурт ATESTA быў заснаваны ў Менску ў 2018, зараз асноўны склад гурта знаходзіцца ў Польшчы і шмат выступае, як у электрычнасці, так і ў акустыцы.
EP «Skrali» (2020)
LP «16+» (2021)
EP «Kamaedzzzica» (2021)
LP «Fataĺna apošni» (2022)