Атмасфера Сярэднявечча: да Дня Гродна ў парку Жылібера з’явіцца сапраўдны рыцарскі кірмаш

3 верасня ў 12:00 парк пагрузіцца ў сапраўдную атмасферу Сярэднявечча. Тут злучыцца некалькі эпох: з XIV па XVII стагоддзі, распавядае тэлеканал «Гродна Плюс». На мерапрыемстве можна будзе прайсці кароткі курс навучання стральбы з лука, паспаборнічаць са сваімі сябрамі на мяккай зброі, патрымаць меч у руках. «Разынкай» праграмы стане шоу-выступ клуба «Залатая шпора».


58.jpg
Фота носіць ілюстрацыйны характар

Першая частка адбудзецца ў 13.00, а другая, жаночая конная джыгітоўка, пройдзе прыкладна ў 15.00. Таксама можна будзе паспрабаваць сябе ў фехтаванні, пакатацца на кані ў поўнай амуніцыі і далучыцца да гісторыі таго часу. Паўдзельнічаць у рыцарскіх забавах можа кожны жадаючы, пачынаючы з 4 гадоў.

— Будзе ўнікальная магчымасць адчуць сябе жыхаром той эпохі, — кажа Анастасія Базюкова, галоўны рэжысёр гістарычнай пляцоўкі «Pro100 гістарычны Гродна». — У нас будуць лагер, шатры, анімацыйныя пляцоўкі, турніры. Людзі змогуць паглядзець турнір лучнікаў, бітвы на мяккай і цяжкай зброі. І пасля таго, як скончацца паказальны выступ і турнірная праграма — гасцям прапануюць самім паўдзельнічаць.

Святкаванне будзе доўжыцца чатыры дні, але асноўныя мерапрыемствы запланаваны на 3 верасня