Першая экскурсія запланавана ў Мухлі – гэта раён Грушаўкі, а таксама самы нямецкі куток Менска з эксперыментальнай савецкай забудовай, цаглянымі заводамі і незвычайнымі скульптурамі.
Будынкі ў раёне Грушаўкі. Фота: mienskurban.space
«Амаль увесь раён, па якім мы будзем шпацыраваць, неафіцыйна называюць «Розачка», ад назвы вуліцы Розы Люксембург − палітычнай дзяячкі сацыялістычнага руху і антываеннай актывісткі. Але як гэтая вуліца называлася раней і што знаходзілася тут на месцы забудовы?
Маламядзведжынскі сквер. Фота: mienskurban.space
Каб прайсці экскурсію, вам спатрэбіцца ўсяго толькі зарадзіць з сабой мабільны тэлефон (мабыць, узяць з сабой павербанк) і навушнікі, каб слухаць экскурсію і глядзець фотаздымкі, і апынуцца ў фізічнай прасторы абранага горада. А далей – магія пераасэнсавання горада», – пішуць аўтары праекта.
У экскурсіі запланавана 20 кропак, сярод якіх медычны квартал на вуліцы Хмялеўскага, двухпавярховы квартал на вуліцы Лібкнехта (які нагадвае Асмолаўку), Лютэранскі ды Маламядзведжынскі сквер.
Чытайце яшчэ: Пад лісцем грушы. Гісторыя мінскага прадмесця Грушаўка