У чарговым выпуску самага суб’ектыўнага падкаста пра беларускую літаратуру госць — празаік-авангардыст, перформер, лаўрэат прэміі Гедройца за раман «Libido» Ілля Сін.
Ілля Сін прыйшоў у літаратуру ў чатырнаццаць гадоў і стаў самым маладым удзельнікам першага пакалення Бум-Бам-Літа, знакамітага літаратурнага руху дзевяностых гадоў. Што гэта быў за рух, якія ў яго былі правілы, і чаму ён хаваў у сабе небяспеку для беларускага літпрацэсу тых часоў?
У новым выданні падкаста Ілля Сін распавядае пра ўплыў індустрыяльнай музыкі на літаратуру і пра духоўнае ў мастацтве, а таксама пра тое, як прыйшоў да сюжэтнай прозы, што прынесла яму прэмію Гедройца.