«Аўтару аб праве» — новы раздзел на сайце СБП

На сайце ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» з’явіўся новы раздзел, прысвечаны аўтарскаму праву і адрасаваны літаратарам, сябрам творчай арганізацыі.

Раздзел «Аўтару аб праве» утрымлівае прававую інфармацыю, падрыхтаваную прафесійным юрыстам, і адказвае на асноўныя пытанні, якія могуць узнікнуць у аўтара адносна існавання, выкарыстання і распаўсюду ягонай інтэлектуальнай уласнасці на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі.

ШТО ТАКОЕ АЎТАРСКАЕ ПРАВА І ШТО ЯНО АБАРАНЯЕ?
ХТО ТАКІ АЎТАР?
ЗАКАНАДАЎСТВА Ў СФЕРЫ АЎТАРСКАГА ПРАВА
ЯКІЯ ПРАВЫ МАЕ АЎТАР?
ЯКІ ТЭРМІН ДЗЕЯННЯ АЎТАРСКАГА ПРАВА?
ЯК АБАРАНЯЦЬ СВАЕ ПРАВЫ?
ЧЫМ САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ МОЖА ДАПАМАГЧЫ АЎТАРАМ-СЯБРАМ АРГАНІЗАЦЫІ?

Акрамя таго, у раздзеле свабодна даступныя для спампоўвання ў фармаце .doc афіцыйныя дакументы, якія вызначаюць і ўстанаўліваюць дзеянне аўтарскіх правоў як з пункту гледжання заканадаўства Рэспублікі Беларусь, так і згодна з міжнароднымі канвенцыямі па ахове інтэлектуальнай уласнасці.

Чальцы ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” па пытаннях рэалізацыі і абароны сваіх аўтарскіх правоў могуць звяртацца на электронную пошту арганізацыі: litbel.law@gmail.com. ГА “СБП” гатовае аказаць інфармацыйную і прававую падтрымку сваім аўтарам-чальцам арганізацыі.