• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.06.2019 | Літаратура Беларусы свету

Мюнхенская "Бацькаўшчына" і нью-ёркскі "Беларус": кніга пра дзве легенды беларускай эміграцыі

Вядомыя даследчыкі беларускай эміграцыі кандыдат гістарычных навук Наталля Гардзіенка і архівіст Лявон Юрэвіч працягваюць аглядаць гэтак званыя lieux de memoire – месцы памяці беларускага жыцця ў замежжы. А пасля дзяліцца знойдзенымі скарбамі з усімі цікаўнымі праз кніжную падсерыю “Спадчына: агледзіны” “Бібліятэкі Бацькаўшчыны”.


Назва чарговай падрыхтаванай імі анталогіі “Газеты «Бацькаўшчына» і «Беларус». Выбранае” гаворыць сама за сябе – гэтым разам гісторыкі спынілі ўвагу на найбуйнейшых беларускіх перыёдыках эміграцыі. Але прычына такога выбару не толькі ў тым, што на шчасце ці на жаль, многія са змешчаных у кнізе грунтоўна пракаментаваных артыкулаў дасёння не страцілі актуальнасці. Змушаная адасобленасць беларускіх эмігрантаў ад суродзічаў з метраполіі, цмяныя перспектывы што да ўз’яднання з імі на роднай зямлі і першыя прыкметы асіміляцыі сталіся той прычынай, якая прымусіла стваральнікаў і супрацоўнікаў гэтых газет ускласці на сябе адмысловую місію. І, зважаючы на 637 нумароў мюнхенскай “Бацькаўшчыны” і 70-гадовую гісторыю нью-ёркскага “Беларуса”, які выходзіць і цяпер, гэтую місію яны выканалі бліскуча. Пра няпростыя варункі нараджэння прэсы беларускага замежжа можа сведчыць, да прыкладу, такі факт: рэдакцыя, адказная за падрыхтоўку першых нумароў “Бацькаўшчыны”, месцілася ў лагеры для перамешчаных асобаў (“ды-пі”) у Остэргофене.

З аднаго боку, “побытавыя” зацемкі, кароткія паведамленні, рэкламныя абвесткі, у тым ліку прыватныя, ліставанне з чытачамі, віншаванні з урачыстымі падзеямі і да таго падобныя матэрыялы дапамагаюць даследчыкам з вялікай дакладнасцю ўзнаўляць хроніку і падрабязнасці пасляваеннага эмігранцкага побыту, аналізаваць шляхі рассялення беларусаў па ўсім свеце і да г.д.

“Спадчына”, або Як беларускія эмігранты выдавалі нецэнзураваныя творы Янкі Купалы

З іншага боку, задавальняючы культурніцкія патрэбы сваіх чытачоў, азначаныя выданні разам з тым адыгралі істотную ролю ў справе сведчання пра Беларусь і беларускую культуру за мяжой. І ўжо праз кароткі час ад пачатку іх існавання дазволіць сабе раскошу заплюшчваць вочы на выдавецкія ініцыятывы эмігранцкіх рэдакцыяў у, здавалася б, надзейна ізаляванай ад інфармацыйнага ўплыву Захаду БССР ужо не маглі. Хоцькі-няхоцькі, але савецкая прэса ўступіла ў апасродкаваны дыялог з беларусамі замежжа, хай сабе і ў форме зніштажальнай крытыкі і наўпростых паклёпаў. Але галоўнае іншае: прызнаць існаванне такой інстытуцыі як прэса беларускага замежжа аўтаматычна азначала змірыцца таксама і з паспяховым існаваннем іншых замежных беларускіх інстытуцый – палітычных, сацыяльных, духоўных. Каб даведацца пра новыя пастановы несавецкага беларускага ўрада, пераканацца ў існаванні насычанага культурнага жыцця шматлікіх беларускіх асяродкаў па ўсім свеце і нават атрымаць уяўленне аб духоўным жыцці прыхаджанаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы варта было проста пагартаць старонкі таго ж “Беларуса”.

Складаючы чарговую анталогію, укладальнікі ставілі перад сабой мэту падаць найбольш характэрныя для газет “Бацькаўшчына” і “Беларус” тэксты, захаваўшы пры гэтым баланс паміж іх актуальнасцю, цікавасцю для шараговых чытачоў і меркаваным інтарэсам з боку прафесійных гісторыкаў.

Сярод аўтараў прапанаванай кнігі – літаратуразнаўца Антон Адамовіч, паэтка Наталля Арсеннева, дзеяч эміграцыі ў ЗША Уладзімір Брылеўскі, літаратар Юрка Віцьбіч, першы кіраўнік беларускай рэдакцыі радыё “Вызваленне” Вінцэнт Жук-Грышкевіч, дзеяч эміграцыі ў Аўстраліі Аляксандр Калодка, мовазнаўца Янка Станкевіч, пісьменнік Пётра Сыч, і многія іншыя – кніга мае немалы памер.

Палова перакладных кніг у ЗША паходзіць з дзевяці краін

Са словаў укладальнікаў, не да канца сабраным, абсалютна не ўпарадкаваным і, адпаведна, практычна не даследаваным застаецца асобны сусвет унутраных матэрыялаў і эпісталярнай спадчыны рэдакцый “Бацькаўшчыны” і “Беларуса”. Але, як мы ведаем, Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч не могуць сядзець склаўшы рукі нават хвіліны, і таму існуе немалая верагоднасць, што новы том “Бібліятэкі Бацькаўшчыны” – гэта толькі першы крок на шляху, які тоіць у сабе нямала новых адкрыццяў.

Спяшайцеся купіць яе ў мінскіх крамах, або замаўляйце праз інтэрнэт на knihi.by

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 30.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 30.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 30.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 30.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 30.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип