Палова перакладных кніг у ЗША паходзіць з дзевяці краін

У 2018 годзе ў ЗША было выдадзена 632 наймення кніг у жанрах прозы і паэзіі, якія ніколі дагэтуль не перакладаліся. Гэта ўжо шосты год запар, калі на тэрыторыі Штатаў было выдадзена больш за 600 перакладных прац – вялікі прарыў для краіны, якую даволі доўга абвінавачваюць у наяўнасці ізаляванай кніжнай культуры. Для параўнання, у перыяд з 2008 года па 2010 было выдадзена меней за 400 перакладаў штогод (паводле Publishers Weekly, якая вядзе адлік з 2008 года).

Што выклікала такі вялікі пад’ём? Чэд Пост, адказны за базу дадзеных перакладаў і дырэктар газеты Open Letter Books, лічыць што такі пад’ём у выдавецтве абапіраецца на два фактары: па-першае, у апошнія дзесяцігоддзі адкрылася шмат новых выдавецтваў арыентаваных перш за ўсё на пераклады, што ў сваю чаргу стала вынікам большай уцягнутасці ЗША ў сусветныя падзеі пасля тэрарыстычных атак 11 верасня 2001 года. Па-другое, сваю ролю адыграла вялікая папулярнасць апошніх перакладзеных прац (“Дзяўчына з татуіроўкай дракона” і “Мой цудоўны сябра” напісаныя адпаведна Стыгам Ларсанам і Эленай Ферант). Гэтыя кнігі прадэманстравалі выдаўцам, што перакладная літаратура можа стаць камерцыйна выгоднай справай.

Аднак нават з павелічэннем колькасці перакладаў, гэтыя кнігі тым не менш прывозяцца толькі з некалькіх краін. З 5.800 кніг, паэзіі і прозы, перакладзеных з 2008 года па 2018, больш за палову былі прывезены з 9 краін, 7 з якіх знаходзяцца ў Еўропе (выключэннямі з’яўляюцца Кітай і Японія). Пры тым больш за 10% кніг паходзяць з Францыі. За вышэйзгаданы перыяд толькі адна кніга была перакладзеная з моваў такіх краін як Эфіопія, Кыргызстан, Бенін, Мадагаскар, М’янма, Малі.

У некаторай ступені такая розніца паміж краінамі абумоўлена розным накладам кніг, выдадзеным на іх тэрыторыі. Па дадзеных Міжнароднай Асацыяцыі Выдаўцоў, амаль 107 000 кніг былі выдадзены ў Францыі ў 2015 годзе і 90 000 – у Германіі. Арганізацыя не прадстаўляе лічбы па краінах накшалт Беніна і Эфіопіі, але гэтыя дзяржавы з вялікай доляй верагоднасці маюць нашмат меншыя лічбы, нават калі ўлічваць незадакументаваную выдавецкую дзейнасць.

Пераклады, выдадзеныя ў ЗША адпаведна краіны паходжання:

Францыя – 642

Германія – 460

Іспанія – 337

Італія – 314

Японія – 310

Швецыя – 232

Расія – 197

Кітай – 190

Нарвегія –163

Аргенціна – 162

Мексіка – 145

Ізраіль – 120

Карэя – 118

Канада – 109

Бразілія – 105

Данія – 99

Аўстрыя – 92

Чылі – 87

Швейцарыя – 82

Польшча – 82

У выніку такой расстаноўкі, амаль што ўсе самыя перакладаемыя аўтары апошняга дзесяцігоддзя – еўрапейцы.

Аўтары з найбольшай колькасцю перакладзеных прац у ЗША з 2008 па 2018:

Andrea Camilleri (Італія) – 20

Nisio Isin (Японія) – 19

Jo Nesbo (Нарвегія) – 15

Roberto Bolano (Чылі) –14

Herman Stehr (Германія) – 13

Leena Letholainen (Фінляндыя) – 13

Patrick Modiano (Францыя) – 12

Maurizio De Giovanni (Італія) – 12

Cesar Aira (Аргентына) – 12

Helene Tursten (Швецыя) – 11

Analdur Indridason (Ісландыя) – 11

Oliver Potzsch (Германія) – 10

Anne Holt (Нарвегія) – 10

Pascal Garnier (Францыя) – 10

Karin Fossum (Нарвегія) – 10

Jean-Pierre Alaux (Францыя) – 10

Robert Walser (Швейцарыя) – 9

Henning Mankell (Швецыя) – 9

Sarah Lark (Германія) – 9

Jussi Adler-Olsen (Данія) – 9

Доля кніг з Францыі, Германіі і Іспаніі, найбуйнейшых крыніц перакладаемых прац, была большай у перыяд 2014-2018 гадоў чым у 2008-2013. Адзінымі нееўрапейскімі краінамі, працы з якіх значна павялічыліся ў колькасьці, з’яўляюцца Паўднёвая Карэя і Мексіка.

Сп. Пост таксама лічыць, што рост колькасці перакладаў звязаны з палітыкай краін, урады якіх прапаноўваюць гранты пад перакладчыцкую дзейнасць скіраваную на іх літаратуру. Добрым прыкладам з’яўляецца Паўднёвая Карэя: карэйскі ўрад дае грошы на пераклады; такая дзейнасць часткова матываваная жаданнем атрымаць Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Пост мяркуе, што павелічэнне колькасці прац з Мексікі звязана з жаданнем выдавецтваў знайсці новага Валерыа Луізэлі (Мексіканскі навеліст, працы якога адзначыліся вялікім поспехам на рынку).

Паводле qz.com