“Балцкі Субстрат” у Берасці

10 студзеня, у нядзелю, у душпастырскім цэнтры грэка-католікаў Берасця адбылася запланаваная сустрэча з вядомым беларускім гуртом “Балцкі Субстрат”.

Праграмны рэпертуар гурта разнастайны, ад фальклёрных рэчаў да блюзу.

Варта зазначыць, што музыкі ўвесь час імкнуцца ў сваёй практыцы эксперыментаваць і пашыраць звыклы набор музычных інструментаў. Так, упершыню рэпертуар гурта ўзбагачала ігрой на дарбуцы Марына Анісовіч.

Разам са знакамітым спеваком і гітарыстам Максімам Іўкіным берасцейцаў таксама радавала сваім цудоўным голасам Ганна Амозава, а партыі на бас-гітары выконваў Уладзімір Такарчук.

Паслухаць вядомых беларускіх музыкаў прыйшлі не толькі вернікі грэка-каталіцкай царквы, але і іншыя зацікаўленыя жыхары горада.

У ходзе сустрэчы ладзіліся інтэлектуальныя віктарыны, па выніках якіх пераможцы атрымлівалі прызы ад грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і адбылася гэтая сустрэча. Безумоўна ўсе прысутныя атрымалі масу станоўчых эмоцый і пазітыву.

Алесь Паплаўскі

Фота Ігара Бараноўскага

Тэгі: ,