Імпрэза “Бальная культура пачатку ХІХ стагоддзя” адбудзецца 7 кастрычніка

05.10.2011 Музыка

7 кастрычніка 2011 года мінскі гарадскі палац дзяцей і моладзі, МГА “Гісторыка”, ТСК “Яварына” прэзентуюць:

“Бальная культура пачатку ХІХ стагоддзя”
– усё, што вы хацелі ведаць, ды баяліся спытацца

Тут вы зможаце даведацца
…пра тагачасную эпоху, музыку, моду і этыкет,
…што “Парася” – гэта не ежа, а шляхецкі танец,
…чым уланы розняцца і родняцца з гусарамі,
…ці цяжка навучыцца махаць шабляй на кані, ды дзе шукаць апошняга,
…дзе сёння ладзяцца балі і як туды патрапіць,

убачыць:
…КАВАЛАЧАК БАЛЮ ЭПОХІ АМПІР,
…і пачуць, як яшчэ бавіліся на балях у часы Міхала Клеафаса Агінскага,
…і пераканацца, што “Вальс герцага Кенцкага” насамрэч і не вальс,

паспрабаваць і навучыцца танчыць “Сэра Роджэра дэ Коверлі” )

Прыходзьце, будзе файна!

Адрас: Мінск, Старавіленскі тракт, 41 (кавярня “Планета зорак” у Палацы)
Час: 18:30
Квіток: 10 000 (можна набыць на месцы)

Засталіся пытанні? Тэлефануйце! +375 29 77436 15 Маргарыта. А
Кантакт: https://vkontakte.ru/event30810144