Бальніцы Беларусі вяртаюцца ў звыклы рэжым працы паводле Мінздароўя

У сувязі з тым, што пандэмія COVID-19 адступае, ідзе перапрафіляванне ложкавага фонду бальніц і аднаўленне аказання планавай дапамогі. Так, у Мінску, а таксама Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцях паступова праходзяць дэзапрацоўку і вяртаюцца ў звыклы рэжым працы бальніцы, усе РНПЦ таксама працягваюць аказваць планавую дапамогу.


_covid___kavid___pandemija___masaczny_rezym__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg

Каронавірусная інфекцыя адносіцца да вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (ВРВІ). Адзіным дзейсным метадам папярэджання захворвання і яго цяжкага уячэння з'яўляецца вакцынацыя. Для таго, каб захаваць сваё здароўе і жыццё блізкіх абавязкова насіце маскі ў грамадскіх месцах, карыстайцеся антысептыкам і прайдзіце вакцынацыю супраць COVID-19. У Беларусі прышчапіцца можна практычна ва ўсіх паліклініках краіны, бальніцах і гандлёвых цэнтрах.