• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.11.2014 | Музыка

Балотныя гісторыі і сінія дэманы Сяргея Скрыпнічэнкі

Сяргей Скрыпнічэнка, больш вядомы як Скрыпа, франтмэн легендарнага гурта  žygimont VAZA  заўтра прэзентуе адразу тры альбомы свайго праекта The Blue Devils (калі вы думаеце, што правільны пераклад тут “сінія дэманы”, то памыляецеся – усё пабудавана на класічных блюзавых ідыёмах). Гэтыя альбомы ствараліся з 2009 года, аднак выходзяць яны толькі цяпер.

Напярэдадні прэзентацыі “Будзма” паразмаўляла са спадаром Скрыпнічэнкам пра канцэпцыю кружэлак і рок-н-рольныя гісторыі 90-х.

Пра назву The Blue Devils

Назва гэтая засталася ў мяне з часоў, калі я граў па сутарэннях і толькі задумваўся пра першы сур’ёзны гурт. Я ведаў, што хачу рабіць нешта блюзавае, таму прыдумаў назву, якая абыгрывае класічныя ідыёмы: гаворка тут ідзе не пра “сініх д’яблаў”, гэта як калі мы кажам ”Гусь-Хрустальны”, маецца на ўвазе зусім не звычайная гусь.  Аднак тады гурт атрымаў назву Bastinda, а пра гэтую назву я ўзгадаў у 2007 годзе, калі заняўся першым альбомам праекта.

Пра zygimont VAZA

Галоўнае сваечасова сканчваць праекты. Бо тыя, якія лагічна закончыліся, а арганізацыйна –  не, выклікаюць сум. Вось “роллінгі” прыкладам, лагічна працягваюць граць, таму і выглядаюць добра. Я вырашыў у пэўны момант пачаць з нуля. Пры тым што ў мяне быў багаж, так званая “залікоўка”, якая працавала на мяне.  Некаторыя вельмі здзівіліся, казалі: “Ты што? Твой аўтарытэт завязаны на тым праекце”. Але я вырашыў, што магу працаваць і так.

Пра альбом Blue Hangover

У лютым 2007-ага года, я вырашыў пераслухоўваць класічны блюз, блюз-рок, і мяне, як той казаў, накрыла. Я пачаў капаць старыя блюзавыя запісы ад 20-х гадоў і зразумеў, што гэта тая музыка, якую я хачу граць. Тым больш “Жыгімонт” таксама пачынаўся з блюз-рока. Летам 2009-га, я пачаў працаваць з дзіўнымі ў добрым сэнсе слова людзьмі, з  мы запісалі альбом, у які я ўсё хацеў яшчэ нешта дадаць. Так запісы і засталіся да сёння невыдадзенымі.

Назву можна перакласці як “сумны бадун”, лірычны герой кружэлкі – калябагемны малады чалавек, які пакуль не мае сям’і, у яго рок-н-рол у галаве, а алкаголь не выклікае ніякіх праблем, хутчэй служыць як дадатковы канал сацыялізацыі. Мы праводзім з героем традыцыйны для яго дзень: ранкам ён прачынаецца ў жудасным стане (тут выкарыстаныя гісторыі аднаго лета, калі спёка стаяла надзвычайная, і ўжо а 8-й пачынаўся кашмар), пасля да яго нехта прыходзіць, у яго мяняюцца планы і сканчваецца ўсё паездкай на таксі на чарговую вечарыну.

 Замежны бубнач

Тым часам у мяне пачаў з’яўляцца матэрыял для наступнага альбома. Я пазнаёміўся на форуме з нямецкім бубначом Нікалаўсам. Але гэта быў такі сабе наш, савецкі немец родам з Мікалаева, дзе, дарэчы, нарадзіўся мой бацька. Мы шмат з ім размаўлялі, я аднойчы паскардзіўся на тыя ўмовы, якія ёсць у Беларусі, і ён папрасіў мяне скінуць балванку з запісамі новага матэрыяла. І нечакана праз пару месяцаў даслаў мне прапісаныя партыі бубнаў, якія запісаў сам для ўсёй кружэлкі.  Да таго ж запрасіў яшчэ адну сваю знаёмую, якая таксама запісала для кружэлкі пару інструментаў. Што цікава, мы бачыліся з ім адзін раз у жыцці – адмыслова сустрэліся ў Вільні.

Пра альбом Sold Time

Я ўзяў партыі бубнаў, якія запісаў Нікалаўс і паехаў пісацца на студыю “Таксафон”. Так і з’явіўся Sold Time – альбом пра тую частку жыцця, што мы праводзім на працы. Тут усё завязана на асабістым досведзе, а таксама на досведзе сяброў і знаёмых. Часам жа бывае, што чалавек толькі ў 45 зможа нармальна пабудаваць сваю працу, ці бывае, што звычайны “офісны” супрацоўнік пачуваецца на сваёй працы больш свабодна, чым фрылансер. Пра тое і кружэлка. Я скончыў яе у 2011-ым, і яна таксама трапіла на паліцу, бо ізноў з’явіліся думкі нешта ў ёй перарабіць.

Альбом Swamp Stories і рок-н-рольная Беларусь

У  90-ыя гады было так шмат вясёлых рок-гісторый, што мне заўжды хацелася іх пэўным чынам задакументаваць. Я падумаў, а ці не зрабіць гэта такім чынам, як рабілі як у 20-30-ыя гады старыя блюзмэны: яны выступалі перад крамамі ці барамі, спявалі песні, сама песня магла быць у форме апавядання пра канкрэтнага чалавека, а бывала і так, што гісторыя распавядалася перад песняй. Вось я і вырашыў зрабіць “альбом з гісторыямі” у стылі старога амерыканскага джук-джойнта.  Хацелася, каб гісторыі расказвалі розныя людзі, аднак не ўсе змаглі ўзяць удзел. У выніку Улад Бубен запісаў частку гісторый, і тут стала зразумела, што іх дастаткова – у рэшце рэшт, мы запісвалі альбом, а не камедыйнае аўдыё-шоў.  Праект па “захаванні” астатніх гісторый, дарэчы, адкрыты – можна разглядаць розныя прапановы, галоўнае каб былі грошы, людзі і час.

Пра прысвячэнні

Гэтая трылогія –  прысвячэнне жывым, бо некалі я зразумеў, што прысвячаць нешта памяці памерлых не мае сэнсу: яны не змогуць ацаніць. Трэба прысвячаць жывым. Гэта прысвячэнне людзям, якія былі побач са мной у розныя часы, у розных сітуацыях. Усе сітуацыі, дарэчы, самыя сапраўдныя – калі ў альбоме гучыць нейкая фраза, значыцца яна гучала ў жыцці. Разлік на тое, што розныя мае знаёмыя будуць слухаць кружэлкі, пазнаваць сябе, ці нашых агульных сяброў.

Пра этычнасць

Мы дамовіліся ў пэўных выпадках не называць імёнаў. Таму часам імёны, якія гучаць – сапраўдныя, а некаторыя заменены. Бывае так, што гісторыя адбылася смешная, а пасля ў яе героя ў жыцці стала не так усё добра, і часам гэта напрамую звязана з той самай гісторыяй. Таму мы змянілі імёны, каб нікога не пакрыўдзіць.

Пра жывыя выступы

Гэтыя тры кружэлкі –  чыста студыйны праект. Чарговы мой клопат – новы альбомны матэрыял, які хочацца рабіць менавіта ужывую. Аднак знайсці музыкаў надзвычай цяжка: людзі проста не разумеюць блюз. Чаму так? Хібы нашай адукацыі. Скажу такую трохі дзікую рэч, мы ўвогуле не вельмі музычная нацыя – у нас заўжды былі праблемы з гэтым. Калі з’явіліся “Палац”, Kriwi, “Троіца” ўсе былі вельмі здзіўленыя: апынулася, што народная музыка гэта не “Лявоніха” у выкананні ансамбляў псеўданародных строях. Мне знаёмы нядаўна расказваў характэрную сітуацыю: ён сеў у электрычку ва Украіне, ехаць доўга, і надзвычай хутка пасажыры сабраліся разам і пачалі спяваць песні. Мой знаёмы па звычцы падумаў, што гэта нейкі бардак – раптоўна незнаёмыя людзі сабраліся разам і пачалі спяваць і так ўсю дарогу. Хіба можна такое ўявіць у Беларусі?

Гутарыў Юрась Ускоў

Паслухаць і The Blue Devils можна ад 8 лістапада на сайце Skrypa’s Music 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выйшаў на волю акцёр і рэжысёр Віктар Бойка

Праз пяць месяцаў з мінскага СІЗА-1 выйшаў на волю палітвязень Віктар Бойка, піша reform-by. «Па сканчэнні...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як Тадэвуш Касьцюшка стаў героем ЗША. Да народзінаў слыннага беларуса

Пра кіраўніка паўстаньня 1794 года супраць расейскай акупацыі вядомыя шматлікія факты і падрабязкі яго збройнай барацьбы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага

Суд над палітвязняволенай распачнецца ўжо 7 лютага, паведамляюць праваабаронцы.   Наталлю затрымалі ў Мінску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

«Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка

Радыё Ўнэт у праекце «Свае людзі» працягвае расказваць пра беларусаў, якія волею лёсу апынуліся за межамі краіны,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выйшаў на волю акцёр і рэжысёр Віктар Бойка
    Грамадства Гісторыя
    Як Тадэвуш Касьцюшка стаў героем ЗША. Да народзінаў слыннага беларуса
    Грамадства
    Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага
    Грамадства Беларусы свету
    «Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка
    Мастацтва Беларусы свету
    Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане
    Грамадства Літаратура Асоба
    Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»
    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип