Музыка Ігар Банцэр не выйшаў пасля 15 сутак на Акрэсціна

20.08.2022 Музыка

Пра гэта ягоныя сваякі паведамілі «Радыё Св*бо*а». Па якой прычыне Ігара ўтрымліваюць за кратамі, інфармацыі няма.

Сваякі лічаць, што «задача ў сістэмы — пераканаць Ігара не заставацца ў Беларусі».


uil36d55x0wukeraalwwgohb9ltpwmt0.jpg

Ігара Банцэра затрымлівалі ў кастрычніку 2020 года. Яго судзілі за хуліганства, бо ён у верасні таго ж года станцаваў у майтках перад міліцэйскай машынай. Яго асудзілі на паўтара гады «хіміі». Падчас суду Банцэр трымаў сухую галадоўку 16 дзён.

Пасля вызвалення з хіміі ў снежні 2021 года музыка заявіў, што з'язджаць з краіны не плануе: «У Беларусі мне падабаецца настолькі, што тут я гатовы сядзець у турме».