Баранавіцкая рада Таварыства беларускай мовы 16 сакавіка падвяла вынікі віктарыны, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Валянціна Таўлая.
Па словах старшыні Баранавіцкай рады ТБМ Віктара Сырыцы, адказы на 11 пытанняў віктарыны даслалі 23 чалавекі. Пераможцамі гісторыка-літаратурнай віктарыны сталі Алена Жукоўская і Алена Лашкоўская (мястэчка Дварэц Дзятлаўскага раёна), Сяргей Раснянскі (Ляхавіцкая гімназія) і Уладзіслаў Дораш (Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча, вёска Ястрамбель Баранавіцкага раёна).
Пераможцы віктарыны атрымалі каштоўныя ўзнагароды і кнігі, прысвечаныя творчасці паэта Максіма Багдановіча, а таксама зборнік вершаў Анатоля Сыса “ALAIZA”.
Уручэнне прызоў ТБМ адбылося ў кавярні “Папараць-кветка”
Тэгі: Баранавічы