Бард Андрэй Мельнікаў правёў прыём у адной з медсанчастак Гомеля

12 траўня ў адной з гомельскіх медсанчастак адбыўся канцэрт Андрэя Мельнікава ў рамках кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Пад акампанемент гітары прагучалі лепшыя песні вядомага беларускага спявака і літаратара, сярод якіх асаблівае месца заняў апошні вядомы верш Наталлі Арсеневай. На канцэрце выканаўца расказаў прысутным пра “заслугі, здольнасці і працоўныя подзвігі” кампаніі “Будзьма беларусамі!”, адпаведна травеньскаму настрою “затравіў” пару прышпільных гісторый і ўзнагародзіў актыўных удзельнікаў імпрэзы памятнымі прызамі.

На ўра прайшоў сярод прысутных конкурс на веданне асаблівасцей гісторыі Беларусі: гомельскія “людзі ў белых халатах” паказалі добрыя веды пра Сымона Буднага і доктара медыцыны Скарыну. Пасля мерапрыемства ўсе прысутныя адзначылі заўважнае паляпшэнне свайго фізічнага стану і выказалі спадзяванне, што сустрэчы з “доктарам”, які лечыць словам, будуць праходзіць перыядычна.

dscf0038

dscf0028

dscf0035

dscf0034

Тэгі: