Баскетбалісты “Цмокі-Мінск” атрымалі другую перамогу запар у Адзінай лізе ВТБ

14.10.2015 Спорт

Віншуем!!

13 кастрычніка ў Краснаярску “драконы” адолелі ў авертайме мясцовы “Енісей” – 94:93 (25:19, 12:16, 20:24, 26:24, 11:10).

Па ходзе гульні мінчане часам вялі з двухзначнай перавагай, гаспадары ў канцы выраўнавалі становішча, але ў дадатковай пяцімінутцы падапечныя Ігара Грышчука змаглі вырваць перамогу. Самым рэзультатаўным у складзе пераможцаў стаў Джасцін Грэй, які набраў 2 ачкі. Пасля напружанага паядынку настаўнік мінчан сказаў, што вельмі задаволены гульнёй сваіх падапечных, якія праявілі характар у вырашальныя моманты сустрэчы ў Краснаярску.

У стартавым паядынку цяперашняга сезона чэмпіёны Беларусі сенсацыйна абыгралі ў гасцях аднаго з фаварытаў гэтага турніру казанскі УНІКС – 91:83 (20:22, 22:16, 31:23, 18:22).

Свой наступны паядынак баскетбалісты “Цмокі-Мінск” правядуць 18 кастрычніка на пляцоўцы “Мінск-Арэны” супраць “Зеніта” з Санкт-Пецярбурга. Піцерскія баскетбалісты паспяхова пачалі цяперашні сезон, перамаглі ва ўсіх 3 праведзеных сустрэчах. Таксама 3 вікторыі ў 3 матчах атрымалі “Хімкі”.

belta.by