Фотафакт: галоўную навагоднюю ёлку краіны ўпрыгожылі белымі і чырвонымі шарамі

У Мінску на Кастрычніцкай плошчы ўпрыгожылі галоўную навагоднюю ёлку краіны, паведамляе выданне «Мінск-навіны».


Наўрад ці гэта можна лічыць ідэалагічнай дыверсія, бо акрамя белых і чырвоных шароў, прысутнічаюць яшчэ і залатога колеру.Дарэчы, побач у культавым «Цэнтральным» у якасці ўпрыгожвання абралі чырвоныя і зялёныя шары.

Агульная колькасць шароў будзе налічваць 4 тысячы цацак. Працэс упрыгожвання ёлкі працаёмкі, асабліва падчас моцнага ветру, з-за якога частка шароў выкацілася са скрыні. Іх сабралі і прымацавалі да калыскі пад’ёмнага крана — так прасцей упрыгожваць верхавіну. Апошнім штрыхом стане піксельная падсветка.

001.jpg

002.jpg

003.jpg

004.jpg

005.jpg

006.jpg