• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.04.2022 | Грамадства Літаратура

Беларусь зноў патрапіла ў антытоп краінаў па колькасці пісьменнікаў, якія знаходзяцца за кратамі

Freedom to Write Index за 2021 год змяшчае звесткі пра пісьменнікаў, навукоўцаў і публічных інтэлектуалаў, якія ў 2021 годзе знаходзіліся ў турме альбо пад вартай з-за сваёй пісьменніцкай дзейнасці (ці праяўленага іншым чынам права на свабоду выказвання), піша penbelarus.org.


46.png

На працягу апошняга стагоддзя ПЭН-клуб Амерыкі і сусветная сетка ПЭН-клубаў абаранялі правы пісьменнікаў і інтэлектуалаў на свабоднае самавыяўленне і выступалі ад імя тых, хто сутыкнуўся з пагрозамі ў сувязі з іх пісьменніцкай дзейнасцю або іншымі формамі самавыяўлення.

Як праўдашукальнікі, творчыя празорцы і дакументалісты, пісьменнікі заўсёды былі ў авангардзе супраціву аўтарытарызму. Гэта заўсёды рабіла пісьменнікаў мішэнню для нападаў з боку ўладаў. 2021 год не стаў выключэннем.

У 2021 годзе, паводле дадзеных, сабраных для Freedom to Write Index, прынамсі 277 пісьменнікаў, навукоўцаў і прадстаўнікоў грамадскай інтэлігенцыі ў 36 краінах ва ўсіх геаграфічных рэгіёнах былі несправядліва затрыманыя або заключаныя пад варту ў сувязі з іх пісьменніцкай дзейнасцю, працай або іншай формай ажыццяўлення права на свабоду слова. Гэта колькасць крыху большая за 273 чалавека, якія налічваў Індэкс 2020 года, і значна большая, чым у 2019 годзе (238 чалавек). Самы значны рост колькасці творцаў, якія трапілі ў спіс Індэкса, адбыўся ў М’янме ў выніку рэпрэсій, якія рушылі за ваенным пераваротам 1 лютага 2021 года, падчас якога мэтанакіравана пераследаваліся пісьменнікі і прадстаўнікі творчай супольнасці ў цэлым.

У Беларусі рэзкі рост колькасці затрыманняў — многія з іх былі кароткатэрміновымі — выкліканы пратэстамі пасля выбараў у жніўні 2020 года, пайшоў на спад. Хоць у 2021 годзе пачасціліся выпадкі мэтанакіраваных арыштаў пісьменнікаў і іншых асоб, якія працягвалі выказваць сваё меркаванне, а таксама больш доўгатэрміновыя затрыманні.

Беларусь другі год запар трапляе ў антытоп краінаў па колькасці пісьменнікаў, якія знаходзяцца за кратамі. Сёння Беларусь займае 8 месца разам с такімі краінамі як Кітай, М’янма, Саудаўская Арабія, Іран, Турцыя, Эрытрэя і інш.

ПЭН Амерыка ўключыў у спіс 10 беларускіх аўтараў:

Валерыя Касцюгова
Ігар Банцар
Уладзімір Мацкевіч
Эдуард Пальчыс
Андрэй Пачобут
Алесь Бяляцкі
Мікола Дзядок
Мікола Папека
Алесь Пушкін
Аляксандр Фядута

Цалкам азнаёміцца з Freedom to Write Index можна на сайце Амерыканскага ПЭНа па спасылцы.

penbelarus.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»

Галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч выйшаў з КДБ пасля допыту. Ён пад падпіскай аб неразгалошванні....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»

Насту Карнацкую, якую затрымалі разам з выдаўцом Андрэем Янушкевічам 16 траўня падчас візіту сілавікоў у кнігарню...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі

З’явіўся новы рэліз праекта «Малус» — серыі мастацкіх падкаст пастановак па літаратурных тэкстах пісьменніка Стаселька...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»

Раніцай 18 траўня КДБ затрыманыя дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых і бухгалтарка выдання Юлія...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»
    Грамадства
    Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»
    Літаратура
    «Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі
    Грамадства
    Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»
    Культура Грамадства Музыка
    Песні Аляксандра Кулінковіча па-беларуску. Падборка да дня народзінаў музыкі
    Грамадства Музыка Літаратура
    «Легенда гарадзенскага панк-року, арганізатар сапраўднага музычнага фэсту, стваральнік арыгінальнага выдавецтва». Музыка Алесь Дзянісаў пра выдаўца Андрэя Янушкевіча
    Грамадства Літаратура
    Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» прызнаны экстрэмісцкім
    Грамадства
    У Гродне з’явіцца скульптура «Генерал Карбышаў у глыбе лёду». Яе ўсталююць у СШ № 15
    Грамадства Літаратура
    Беларускі кашмар і літаратурныя сны Франца Кафкі. Новы ролік ад Андрэя Хадановіча
    Музыка Беларусы свету
    Чарговая адмена канцэрту «Би-2» у Расіі. Цяпер у Піцеры
    Грамадства
    Падлеткі vs.сістэма. Як супрацьстаяць адміністрацыйнаму свавольству ў школе
    Грамадства
    Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Афіша

  • 18.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Канцэрт да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча ў Варшаве

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Ад улад нават вянка не было…
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
    • Васіль Быкаў: «Я лічу нацыяналізм выратавальнай ідэалогіяй»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM