«Беларусьфільм» працуе над мультфільмам «Класікі і шахматы»

22.07.2022

Стужка прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, паведамляецца на сайце нацыянальнай кінастудыі. Па сюжэце класікі беларускай літаратуры прымаюць удзел у незвычайнай шахматнай партыі: падчас кожнага хода яны чытаюць урыўкі са сваіх твораў.


Tj2trXoBRoeTWTTWzVXtThmqH1dNyQ9KLffI8yOhaDeLSEvGORvqmxqZD_RLzjcvNh2-s21ZFWSQfe-wKk9LHmCR.jpg
Фотаздымак з афіцыйнай старонкі кінастудыі «Беларусьфільм» у Фэйсбуку

Аўтар сцэнарыя — кінарэжысёр вышэйшай катэгорыі Наталля Касцючэнка, вядомая сваімі працамі не толькі беларускаму гледачу. Фільм выконваецца ў тэхніцы камп'ютарнай перакладкі.

Аснова мультфільма — сеанс гульні паэтаў у шахматы. Гэта незвычайнае спаборніцтва: кожны ход суправаджаецца чытаннем пісьменнікамі ўрыўкаў са сваіх твораў. У ходзе гульні дзеці становяцца актыўнымі ўдзельнікамі магічных пераўтварэнняў і цудаў, што адбываюцца вакол шахматнага століка. А ў фінале адзін з хлопчыкаў атрымлівае ад творцаў падарунак — кнігу — як сімвал перадачы каштоўнай спадчыны новаму пакаленню.

Стужку абяцаюць прэзентаваць гледачу сёлета.