Пра гісторыю аўстралійскіх абарыгенаў і іх сучаснае жыццё Дзьмітры Гурневіч размаўляе з беларускай Аленай Говар, гісторыкам Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэту, аўтаркай кніг, якая шмат гадоў займаецца менавіта гісторыяй абарыгенаў Аўстраліі.
Чаму Алена Говар зацікавілася тэмай абарыгенаў і прысвяціла ім сваё прафэсійнае жыццё? Як і чаму абарыгены 50 тысяч год таму з’явіліся ў Аўстраліі? На якія мовы падобныя мовы абарыгенаў? Як адбывалася адкрыццё Аўстраліі еўрапейцамі ў другой палове XVII ст.? Ці праўда, што ад таго часу колькасьць абарыгенаў упала ўдвая? Ці ваявалі абарыгены супраць эўрапейцаў?
Чаму ў 1960-я гады палітыка Аўстраліі адносна карэнных народаў пачалася мяняцца? Ці спрыяе дзяржава адраджэнню мовы і культуры карэнных народаў? Ці ўдзельнічаюць абарыгены ў палітычным жыцці? Ці ўдаецца ім адраджаць свае мовы? Што Алена Говар зразумела, жывучы сярод абарыгенаў?