Беларус стварыў беларускамоўнае радыё з дапамогай нейрасетак

Георгій Качаноўскі, CEO платформы ScootAPI, падзяліўся ў Linkedin навіной пра GPT Radio на беларускай мове. Вы можаце паслухаць і паўдзельнічаць у праекце, паведамляе CityDog.io.


Георгій піша, што ідэя стварыць GPT-радыё на беларускай мове з'явілася ў яго яшчэ два гады таму. Але тады ў мадэлях TTS (Text to Speech) не знайшлося беларускамоўнай агучкі, таму хлопец адклаў праект. А зараз заняўся ім ізноў.

«Схадзіў на Кракаўскі бізнэс-клуб, падзяліўся сваёй ідэяй, знайшоў аднадумцаў, і за 2 тыдні мы зрабілі MVP (Minimum Viable Product) першай беларускамоўнай GPT-радыёстанцыі», — піша Георгій.

radyio.pngТак выглядае інтэрфейс радыёстанцыі.

Паслухаць радыё.

Далучыцца да праекта, калі вы хочаце дапамагчы.