Колас, Каліноўскі, Геніюш, Танк: культавыя творы беларускай літаратуры, напісаныя за кратамі. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча

Што аб’ядноўвае паэмы Міцкевіча «Дзяды» і Коласа «Новая зямля»? Што яднае такіх непадобных паэтаў як Максім Танк і Уладзімір Някляеў? Адказ: зняволенне. Многіх шэдэўраў беларускай літаратуры магло і не быць, калі б іх аўтары ці перакладчыкі не трапілі за краты. Тэма сённяшняга выпуску — беларуская турэмная літаратура.


185.jpg

Як так складаецца на працягу стагоддзяў, што беларускія творцы трапляюць за краты і якія наступствы для літаратуры мае турма? Чаму Якуб Колас правёў тры гады за кратамі? Як да нас дайшлі пісьмы з-пад шыбеніцы Кастуся Каліноўскага? Чаму Ларыса Геніюш адмовілася ад савецкага пашпарта? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.