• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.10.2022 | Замежжа Адукацыя Беларуская мова Беларусы свету

Студэнтаў усё больш, а беларускай мовы амаль няма. Што адбываецца з ЕГУ?

ЕГУ пазіцыянуе сябе, як беларускі ўніверсітэт у выгнанні, але па-беларуску выкладанне там амаль не вядзецца. Асноўныя мовы выкладання: руская і англійская. У чым хаваецца прычына такой моўнай палітыкі навучальнай установы? І ці ёсць надзея, што сітуацыя зменіцца бліжэйшым часам?


2016_087_11_ehu_boksto_g_mindaugo_mikuleno_nuotr._52_1_1024x453.jpg

Што адбываецца з выкладаннем па-беларуску?

Тры месяцы таму студэнтка ЕГУ праграмы «Сусветная палітыка і эканоміка» Кацярына Луцэвіч звярнулася ў рэдакцыю «Новага Часу», каб распавесці пра фактычна русіфікацыю ЕГУ і тое, што ўсе звароты і спробы дагрукацца да адміністрацыі, каб разам знайсці вырашэнне гэтай праблемы, цалкам ігнаруюцца. Выкладчык універсітэта Уладзіслаў Гарбацкі, у сваю чаргу, адзначыў, што праблема скарачэння ўжывання беларускай мовы на занятках сапраўды існуе, але дадаў, што абумоўленая яна ў тым ліку і тым, што студэнты з Беларусі часта самі выказваюцца на карысць рускай мовы, маўляў, «ЕГУ — люстэрка беларускага грамадства».

Таксама выкладчык тады запэўніў журналістаў у тым, што «якраз цяпер мы займаемся выпрацоўкай моўнай палітыкі ЕГУ, і сярод асноўных пунктаў стаіць падтрымка беларускай мовы».

Што змянілася зараз? На жаль, на пачатак новага навучальнага года станоўчых зменаў у пытаннях моўнай палітыкі беларускага ўніверсітэта ў выгнанні студэнтка Кацярына не заўважыла. Яна кажа, што сярод усіх студэнтаў ЕГУ было праведзенае апытанне наконт таго, каб стварыць курсы па беларускай мове, культуры і літаратуры.

— Гэта вельмі дзіўны падыход, — адзначае студэнтка. — Мой галоўны запыт быў на наяўнасць беларускай мовы на асноўных спецыяльных прадметах, а не вывучэнне яе ў якасці дадатковых курсаў. То-бок яны наогул не ўмеюць чуць, не разумеюць, што такое моўная палітыка і чаму яны не маюць рацыю, калі проста ігнаруюць гэтую праблему і вырашаюць зусім не тое, што трэба. Пра гэта і напісала адміністрацыі ўніверсітэта ў адказ на рассылку з прапановай гэтых самых курсаў. Але маё паведамленне зноў жа было праігнараванае. Магчыма таму, што тады быў ліпень і адміністрацыя сышла ў адпачынак. Так ці інакш, нічога не атрымалася.

Кацярына распавяла, што разам са сваім паплечнікам яна плануе стварыць зварот для выкладчыкаў ЕГУ, каб зрабіць новы штуршок для абмеркавання праблемы «вымірання» беларускай мовы ў навучальнай установе.

— Таму што дыялогу паміж адміністрацыяй, студэнтамі і выкладчыкамі, якіх хвалюе гэтая праблема, дагэтуль не адбылося, — адзначае Кацярына.

Выкладчык паліталогіі, дацэнт Дэпартаменту сацыяльных навук ЕГУ Уладзіслаў Гарбацкі таксама кажа, што сітуацыя з беларускай мовай ва ўніверсітэце прынцыпова не змяняецца, але бачыць яе крыху інакш:

— Сытуацыя з беларускай мовай застаецца лібэральнай, то-бок ані забараняецца, ані разьвіваецца. Расейская і ангельская мовы застаюцца прыярытэтнымі. Канечне, падзеі ў Беларусі і вайна ва Ўкраіне выклікалі хвалі чульлівасьці і сантымэнту да беларускай мовы, але па рацыянальных прычынах адукацыя па-беларуску немажлівая ў ЭГУ. Бо калі ў групе ёсьць небеларускамоўны студэнт-ка, то выкладаньне аўтаматычна вядзецца па-расейску. А таксама многія выкладнікі ня ўмеюць па-беларуску і гэтая кампэтэнцыя спэцыяльна не разьвіваецца, не падтрымліваецца.

Ёсьць спадзёў на новую моўную палітыку ЭГУ, зацьверджаную Сэнатам улетку 2022, якая запрацуе з восені 2022 і, якая падразумявае прынцып станоўчай дыскрымінацыі ў дачыненьні да беларускай мовы выкладаньня. Прынцыповая падтрымка беларускамоўнай адукацыі, прапісаная ў дакумэнце, можа стацца рэвалюцыйным і прынцыповым крокам, зьмяніць склаўшуюся сытуацыю пераважна расейска-ангельскай адукацыі ЭГУ. На шляху да разьвіцьця адукацыі па-беларуску ў ЭГУ бар’ерам стаіць адзін з галоўных прынцыпаў і прыярытэтаў ЭГУ — інтэрнацыяналізацыя ўнівэрсытэту: прыняцьцё студэнцтва зь іншых краінаў (апрача Беларусі) і павялічэньне курсаў па-ангельску. Гэта падразумявае прыняцьцё студэнтаў з Расеі, Казахстану і пад. А ў пэрспэктыве зь іншых краінаў. Што зноў можа прывесьці да таго, што выкладаньне будзе абдывацца па-расейску і/ці па-ангельску.

То-бок беларуская мова застаецца ўвесь час як факультатыўная, як мажлівая, я б дадаў, фантазыйная. Беларуская мова ў ЭГУ ўвесь час знаходзіцца паміж молатам інтэрнацыяналізацыі, знаходжаньня ў замежжы і кавадлам звычкі адміністрацыі, кіраўніцтва, элітаў ЭГУ працаваць па-расейску. Выйсьці з гэтага амаль немагчыма, што паказала і геапалітычная сытуацыя, новыя палітычныя выклікі, на якія беларуская супольнасьць, у тым ліку і ЭГУ, зрэагавала ня ў поўнай меры. Беларуская мова застаецца хіба сымбалям, марай, фантазыяй, а не канкрэтным і важным рэсурсам выкладаньня і навукі.

Набор студэнтаў рэзка павялічыўся

У 2022/2023 акадэмічным годзе вучобу ў ЕГУ пачалі больш за 630 студэнтаў і студэнтак 1-га курса, згодна афіцыйнай інфармацыі.

0113-scaled.jpg

Прыёмная кампанія ЕГУ стартавала ў траўні 2022 года, у рамках якой быў анансаваны набор на 6 бакалаўрскіх, 4 магістарскіх і 1 PhD праграму ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук. Агульная колькасць студэнтаў і студэнтак, якія далучыліся да супольнасці ЕГУ ў кастрычніку 2022 года склала больш за 600 чалавек, што сумарна практычна ў 2 разы перавышае набор папярэдняга года.

Да супольнасці ЕГУ цяпер далучыліся грамадзяне Малдовы, Казахстана, Грузіі, Літвы. Тым не менш, традыцыйныя суадносіны захаваліся — у ЕГУ паступілі 450 абітурыентаў з Беларусі, 45 — з Украіны, 56 грамадзян Расіі таксама сталі студэнтамі ўніверсітэта.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі

Лявон Вольскі парадаваў сваіх прыхільнікаў шыкоўным падарункам да 105-х угодкаў БНР. Напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»

Кожны беларус ведае, што такое хатняя каўбаса, яна бывае розная па начыненні і гатаваць яе можна некалькімі спосабамі....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца

16 сакавіка суд Добрушскага раёна вызнашыў, што кніга «Адысея капiтана БНР» Анатоля Гатоўчыца — гэта «экстрэмісцкія...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!"

Віншуем з Днём Волі

Дарагія сябры! 105 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, наш народ засведчыў сваё права гаспадарыць на ўласнай зямлі,...

Апошнія навіны

    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип