• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.01.2023 |

Цімафей Акудовіч: Беларуская лацінка як блокчэйн ключ — важны арыгінальны набор сімвалаў

З нагоды ініцыяванай уладамі адмовы ад беларускай лацінкі ў надпісах населеных пунктаў, вуліц і станцыяў метро ў yf сваім facebook выказаўся Цімафей Акудовіч .


271842751_4766796943356988_2365859448804471300_n.jpg

Pra łacinku treba razumieć dva momanty:

1. Лацінка — вялікая каштоўнасць беларускага народа. Як крыж Еўфрасінні Полацкай, напрыклад. Такая ж важная і такая ж згубленая.

Лацінкай нашыя продкі пісалі пачынаючы з XVI ст. Пісалі нячаста, але сістэмна.
Мы — адна з нешматлікіх нацый на свеце, якая мае абодва алфавіты ў сваёй нацыянальнай ДНК. І гэта ня дробязі.

2. У сучасным беларускім грамадстве лацінка — гэта крыху «чамадан без ручкі». Яна каштоўная, яна прыгожая і стылёвая, але дзе яе выкарыстоўваць апроч брэндзіравання, незразумела. Лацінку цэняць дызайнеры, але вельмі слаба ўспрымае народ. Такая аб’ектыўная рэальнасць.

Z nahody admieny łacinki varta adznačyć dva momanty:

1. Гэта бязглуздае і шкоднае рашэнне. 

Па-першае, відавочна, лацінка на шыльдах ніяк не шкодзіла «славянскім традыцыям» Беларусі і не прэтэндавала на тое, каб нешта ў кагосьці забраць. 

Па-другое, менавіта на шыльдах лацінка выконвае канкрэтнае прызначэнне. Любая назва на планеце мусіць мець сваё адлюстраванне на лацінскай графіцы. Такія правілы. І ў гэтым разрэзе звыкласць ці нязвыкласць для «простага» беларуса такой лацінкі ня мае вялікага значэння. Гэта як блокчэйн ключ — важны арыгінальны набор сімвалаў.

І ў беларусаў ёсць раскоша рабіць гэты «ключ» сваёй, гістарычнай графікай.

2. Аргументацыя пад забарону лацінкі як заўсёды «аганёк». 

Спачатку ў дакуменце аб забароне пішуць пра тое, што цяперашнюю лацінку распрацавалі супрацоўнікі Акадэміі Навук, а праз 2 сказы, што яе выкарыстоўваюць з 16 ст. Дык дзе праўда?

Таксама ў дакуменце прапануецца паступова адмаўляцца ад лацінкі, выкарыстоўваючы замест яе толькі дзяржаўныя мовы. Але ж лацінка — гэта не мова! Што яны там збіраюцца забараняць?

Самае прыкольнае — гэта аргумент пра тое, што ў аснову нашай лацінкі нібыта пакладзены польскі варыянт з мэтай паланізацыі беларусаў. А яна апроч таго, што ідэалагічна шкодная, дык і вельмі нязручная, бо выкарыстоўвае «гачкі» (дыякрытыкі па-навуковаму).

Але ж усё наадварот! Беларусы карысталіся польскім варыянтам лацінкі да пачатку ХХ ст. Але пасля прынцыпова адмовіліся ад яе і перайшлі на лацінку ўмоўна чэшскага фармату. То бок, нашая лацінка асэнсавана антыпольская!

І «нязручныя» гачкі у ёй узніклі якраз пасля пераходу на новы варыянт. Для таго, каб адрознівацца ад палякаў. 

Карацей, людзі, якія лічаць, што могуць кіраваць беларусамі, як заўсёды не падрыхтаваліся і ўсё наблыталі. На роўным месцы.

Niachaj žyvie i kvitnieje biełaruskaja łacinka!

Цікавы ролік пра беларускую лацінку можна паглядзець тут:


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип