Беларуская мова ў Instagram? Так, гэта магчыма

На сайце Change.org збіраюць подпісы за тое, каб дадаць беларускую мову ў Instagram.


photo_2022-09-23_11-54-01.jpg

«Просім дадаць беларускую моўную версію ў Instagram, каб даць магчымасць беларусам карыстацца аплікацыяй на роднай мове, — піша ў сваім звароце аўтар ініцыятывы Алесь Пінчук. — На даны момант беларусы не маюць магчымасці скарыстаць з адной з найпапулярнейшых аплікацыі ў свеце. Такім спосабам многія выбіраюць няродную мову, што стварае няроўнасць паводле моўнай прыкметы».

«Ініцыятар петыцыі і шэраг ахвотнікаў гатовыя дапамагчы ў перакладзе, калі дадуць нам такую магчымасць», — адзначае аўтар петыцыі.

Петыцыю падпісалі больш за 5300 чалавек, але трэба сабраць як найменей 10 тысяч подпісаў.