На сайце «Гомельскай праўды» пасля абнаўлення прыбралі белрускую мову

Сайт галоўнай прапагандысцкай газеты «Гомельская праўда» абнавілі. Хоць з першага погляду змены заўважныя мала, піша «Штодзень».

Акрамя адной: на сайце няма не тое што галоўнай мовай беларускай, а яна ўвогуле не прадугледжаная. Немагчыма, пераключыцца на беларускую мову нават з аўтатаматычным перакладам.

«Homieĺskaja praŭda»

Невялікая колькасць матэрыялаў на беларускай мове ўсё ж ёсць (з 2021 года), апошні быў амаль два месяцы таму.

Абнаўленне сайта, найхутчэй, звязанае з тым, што мінулы некалькі разоў з лёгкасцю ламалі «Кіберпартызаны». Пасля гэтых узломаў «Гомельская праўда» не працавала працяглы час, абнаўляючыся праз тэлеграм-канал.