Беларуская «тэрапеўтычная» настолка «Я ніколі не» выйшла ў свет

10.07.2023 Забавы

Выдавецтва Gutenberg Publisher аб’яўляе, што настольная гульня «Я ніколі не» вось-вось з’явіцца ў Вільні, Варшаве, Уроцлаве. Замовы праз сайт ужо высылаюць па свеце.


Гульня "Я ніколі не". Скрыня

Беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher, якое сёлета стартавала кнігай пра беларускія сны і пазлам «Бітва пад Воршай 1514», падрыхтавала яшчэ адну цікавостку для беларускай аўдыторыі.

Настолка "Я ніколі не"

«Гульня — гэта 110 картак, на якіх напісаны і намаляваны нейкія знакавыя дэталі, нейкія дробязі жыццёвыя, пра якія ведае кожны чалавек, які жыве ці жыў у Беларусі. Замежніку давядзецца доўга тлумачыць, што значыць есці баранавіцкія лодачкі, ці якія стравы хаваюцца пад слоганам «хутка-смачна», — распавядала перад запускам гульні кіраўнічка Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева. — І тут жа не проста пра тое, што значаць гэтыя словы, але маецца на ўвазе і роля, сэнс з’явы ў жыцці ды побыце беларусаў».

Гульня з карткамі

Гульня прыдумана для дарослых, для стварэння добрага настрою ў кампаніі.

Карткі з настолкі

Прэзентацыя гульні з удзелам аўтаркі запланавана на кракаўскім беларускім пікніку Letucień.

Персанажы гульні "Я ніколі не"

Купіць гульню можна тут.

Чытайце яшчэ: «Я ніколі не... Зразумеюць толькі беларусы». У Gutenberg Publisher зрабілі тэрапеўтычную настолку выключна для беларусаў