Беларускі цмок – цяпер і ў гарадах

Цмок – міфалагічная істота з беларускай міфалогіі. Нашыя продкі верылі ў вялікіх, магутных, мудрых істотаў, якія дыхаюць агнём. Жылі яны збольшага ў лясах і азёрах, а вось у гарадах не з’яўляліся.

Цмок (на падставе беларускай выцінанкі)

 

Зрэшты, не такая ўжо і міфалагічная. Сігізмунд Герберштэйн, германскі амбасадар у Масковіі, у сваіх данясеннях на імя імператара згадваў вялікую пачвару, па апісанні – адзін у адзін цмок, якую бачыў па дарозе ў Расію, недалёка ад Полацка, на беразе Дзвіны. На жаль, яна была ўжо нежывая, і вялікі натоўп сялянаў сабраўся, каб паглядзець на памерлага цмока. Як і чаму ён загінуў – загадка. Сучасны беларускі цмок – разам з агульнай міграцыяй унутры краіны – дабраўся да сталіцы.

Паводле Dream.