Беларускі інстытут навукі і мастацтва абраў новага старшыню

21 студзеня 2023 г. адбылося паседжаньне Ўправы БІНіМу, першае пасьля адыходу доўгагадовага старшыні Інстытуту Д-ра Вітаўта Кіпеля.


xfkjua148y47lmblsty4pr6i3cbll36r.jpg

На паседжаньні былі абмеркаваныя арганізацыйныя пытаньні й творчыя пляны. Адзінагалосна выканаўчым старшынём БІНіМу абраны Д-р Юрка Кіпель.

Быў ухвалены плян працы на 2023 год, абмеркаваны ідэі на 2024 год. Па-ранейшаму плянуецца выданьне альманаху «Запісы БІНіМ», кніг, прысьвечаных беларускай эміграцыі і яе культурнай спадчыне. Прынята рашэньне аб стварэньні інтэрнэт-сайту Інстытуту.

Выказаныя падзякі за падтрымку й спадзевы на будучую супрацу Беларускай Фундацыі Крачэўскага, Культурніцкай і Адукацыйнай Фундацыі Орса-Рамана, Згуртаваньню Беларусаў Сьвету «Бацькаўшчына».

Управа БІНіМу й сям’я Кіпеляў дзякуе ўсім, хто даслаў ахвяраваньні на Інстытут у памяць Д-ра Вітаўта Кіпеля.