Выстава «Беларускі мартыралог» пройдзе у Страсбургу

13.09.2023 Мастацтва

11 верасня 2023 года пачала працаваць выстава «Беларускі мартыралог» у Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу. Дэпутаты Еўрапарламента і госці маюць магчымасць паглядзець ў вочы беларускіх палітвязняў з партрэтаў, створаных мастачкай Ксішай Анёлавай.


Arciom Liava photo_2023-09-11_20-46-49.jpg
Фота: Арцём Лява

«Серыя партрэтаў «Беларускі мартыралог» пачыналася як спосаб пераадольваньня немагчымых падзей, якія ўсё ж былі і ёсць рэальнасцю ў Беларусі на працягу апошніх трох гадоў. Праект змяшчае панад 500 прац выкананых маркерам на шпалерах і не лічыцца завершаным пакуль не будзе намаляваны апошні з тых, хто так несправядліва ўтрымліваюцца ў турмах. Калі нам не прыняць рэчаіснаць і чакаць калі ўсё гэта скончыцца, мы не здолеем выйсці з гэтай варонкі. Узгадаю знакамітае выказваньне, здабытае пад час досьведу ў канцлягеры, зробленнае улюблённым псіхолагам Віктарам Франклам. Паводле Віктара Франкла першым загінаў той, хто чакаў, што вось-вось кашмар скончыцца. І толькі той, хто будаваў тут і цяпер вакол сябе, здолеў уратавацца. Хто нічога ўжо не чакаў, але быў перакананы да апошняга, што шмат залежыць ад яго, асабліва такія рэчы, як праявы чалавечнасці», – распавядае аўтарка праекту.

13 верасня адбудзецца ўрачыстае адрыццё выставы і перфоманс прысвечаны палітычным вязням у Беларусі.