24 сакавіка з нагоды Дня Волі выходзіць першы выпуск «Кропкі над ё» — падкасту пра навіны беларускай культуры, які дапаможа не страціць сувязь з тым, што адбываецца ў музыцы, літаратуры, тэатры і кіно.
«Кропкі над ё» — гэта навігатар для ўсіх, хто:
не паспявае сачыць за ўсімі сферамі культуры;
хоча заставацца ў курсе;
разумець, а не проста ведаць пра падзеі;
шукае рэкамендацыі, што паслухаць, пачытаць, паглядзець.