У замежжы стварылі новы Беларускі ПЭН

Адбыўся ўстаноўчы сход для стварэння Беларускага ПЭНа ў замежжы.


results_pen.png

Асноўныя каштоўнасныя пазіцыі арганізацыі выкладзеныя ў Маніфесце няпэўнага часу, падрыхтаваным ініцыятыўнай групай.

Старшынёй Беларускага ПЭНа была абраная Таццяна Нядбай.

У Раду ўвайшлі: Святлана Алексіевіч, Вольга Шпарага, Юля Цімафеева, Андрэй Хадановіч і іншыя.

Сходам таксама зацверджаная назва для арганізацыі:

Беларускі ПЭН — на беларускай мове, PEN Belarus — на ангельскай.

Беларускі ПЭН з’яўляецца паўнапраўным чальцом Міжнароднага ПЭНа.

Сайт Беларускага ПЭНа — penbelarus.org (з Беларусі адкрываецца праз vpn), тэлеграм-канал — @PENBelarus.

Нагадаем, Беларускі ПЭН-цэнтр быў лікваідаваны 9 жніўня 2021 года.

Салідарнасць з Беларускім ПЭНам выказалі шэраг міжнародных арганізацый, сярод іх - Міжнародны ПЭН, ПЭН Амерыка, Шведскі ПЭН, Украінскі ПЭН, Польскі ПЭН і іншыя арганізацыі.