• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.04.2012 | У краіне Promenade

Беларускі посткросінг: праблемы і іх вырашэнне (фота)

Посткросінг у Беларусі вельмі папулярны: наша краіна займае ў рэйтынгу з двух соцень краін восьмае месца па колькасці дасланых паштовак. Найбольш актыўныя беларускія пост-кросеры неўзабаве дасягнуць лічбы ў 2 тысячы дасланых паштовак. Але быць посткросерам у нас – не самы просты занятак. З якасцю посткросінгу ў Беларусі не стасуецца адно – асартымент прадукцыі. Калі наведаць старонку Беларусі на www.postcrossing.com і прагледзець паштоўкі, відавочна адно: нашы посткросеры дасылаюць амаль адно і тое ж.

 

Топ-5 паштовак з Беларусі, або Што можна адшукаць у Мінску

1. Беларускія краявіды

Не дзіўна, што многія замежнікі хацелі б атрымаць паштоўку з краявідамі радзімы адпраўніка. Беларускія паштоўкі ў гэтым плане ўяўляюць сабой афіцыйныя сумныя здымкі гарадоў ці мясцовых славутасцяў. Часам усё наогул безаблічна – Нацыянальная бібліятэка, універсальны спарткомплекс «Вікторыя» ў Брэсце або мікрараён у Горадні. Не сакрэт, што па ўзроўні паліграфічнай прадукцыі за мяжой мяркуюць і пра ўзровень развіцця краіны, а таксама пра развіццё яе турыстычнай індустрыі.

2. Сацыяльная рэклама

Данесці прывабнасць сацыяльна арыентаванай дзяржавы імкнуцца нават праз паштоўкі. Сінявокія паненкі, дранікі або засеянае поле ў зялёна-чырвонай рамцы, — міні-версія бігбордаў з сацыяльнай рэкламай.

3. Флора і фаўна Беларусі

Мабыць, самыя прыгожыя паштоўкі з выдадзеных у нас. Іншая справа, што ў гэтай серыі жывёлы часам сфатаграфаваныя лепш, чым сама краіна.

4. Гістарычныя віды гарадоў

Калі хочаце выклікаць у замежніка больш пазітыўныя ўяўленні пра Беларусь, лепш даслаць паштоўку са старажытным Мінскам ці замкам у Нясвіжы, бо афіцыёз сучасных выяваў выклікае смутак.

5. Завяршае топ серыя кранальных паштовак, як кажуць, “для дзяўчатак”. Праблема серыі (як і многіх іншых) толькі ў тым, што нічога падобнага, апроч яе, адшукаць на пошце немагчыма. Як вынік – страчваецца навізна і арыгінальнасць.

 

Што рабіць, калі надакучылі аднатыпныя паштоўкі?

Па-першае, наяўны асартэмент галерэяў “Падземка” і “Ў” (кнігарня “ЛогвінаЎ”). Там, як кажуць, сапраўдная hand-made хваля. І цэнаў баяцца не варта. Вядома, гэта не так танна, як паштоўка з нацыянальнай бібліятэкай, аднак крэатыўнасць патрабце ўкладанняў.

Па-другое, прыватная ініцыятыва.

Зоя Шчаглова, студэнтка 4 курса перакладчыцкага факультэта МДЛУ: “Я фатаграфую на плёнку амаль тры гады. Гэтым летам занялася посткросінгам, доўгі час спрабавала знайсці ў Мінску цікавыя ці хаця б турыстычныя паштоўкі, але, на жаль, нічога не знайшла. Потым неяк ў галерэі “Ў” убачыла самаробныя паштоўкі і зразумела, што ў мяне самой ёсць з чаго іх рабіць, плюс я самастойна магу выбіраць тэматыку. Спачатку зрабіла пару штук, а потым і знаёмыя посткросеры падцягнуліся. Цяпер планую рабіць сапраўдныя наборы. Але на дадзеным этапе гэта пакуль хобі — проста стараюся акупіць матэрыялы на друк і плёнку”.

Цэны на паштоўкі Зоі з натхняльным незвычайным Мінскам сапраўдны дэмакратычныя. Больш за тое, у чалавека, які займаецца гэтай справай прыватна, можна замовіць паштоўкі са сваімі фотаздымкамі ці ілюстрацыямі — такога кшталту ініцыятыва прадастаўляе выбар.

 

(c) Віялета Ганчарова

Па-трэцяе, можна рабіць паштоўкі і сваімі рукамі. Можна звярнуцца ў любы цэнтр, што займаецца паліграфічнай прадукцыяй. Такі цэнтр у Мінску не адзін, таму можна знайсці адпаведнае і па цане, і па якасці месца.

Беларускія афіцыйныя паштоўкі, канечне, таннейшыя, але калі ў прыярытэце арыгінальнасць, то адзін з трох варыянтаў – менавіта для вас.

Старонка беларускіх посткросераў УКантакце.

 

Алёна Сойка

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыі музеяў L’Internationale запрашаюць творцаў з Беларусі і Украіны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

Афіша

  • 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 01.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 01.04 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 01.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 01.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 01.04 — 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 01.04 — 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип