Ад псіхалогіі да фінансавай граматнасці: Беларускі Універсітэт Залатога Веку запрашае на заняткі

Беларускі Універсітэт Залатога Веку ў Польшчы запрашае на заняткі сталых беларусаў ва ўзросце 55+. Студэнты УЗВ змогуць наведваць разнастайныя тэматычныя курсы і інтэграцыйныя сустрэчы, знаёміцца з людзьмі розных пакаленняў, цікава праводзіць свой час. Навучанне цалкам бясплатнае. Заяўкі прымаюцца да 10 студзеня.

Biełaruski Univiersitet Załatoha Vieku

Што ў праграме?

Праграма складаецца з курсаў:

  • па гісторыі,
  • псіхалогіі,
  • мастацтве,
  • фінансавай граматнасці,
  • бяспецы ў інтэрнэце,
  • тэатральнаму майстэрству,
  • скандынаўскай хадзе,
  • польскай і беларускай мовах і яшчэ па шмат якіх накірунках.

Як стаць студэнтам УЗВ?

Каб стаць студэнтам альбо студэнткай УЗВ, трэба да 10 студзеня запісацца як мінімум на адзін з прапанаваных курсаў.

Форма для запісу на курсы знаходзіцца адразу пад анонсам кожнага з іх.

Да 13 студзеня жадаючыя атрымаюць пацверджанне, на якія курсы залічаныя і іннфармацыю, калі будуць пачынацца заняткі.

Якія курсы заяўлены ў праграму першага сезона?

Беласток

1. Повязь часоў з Рэгінаӣ Лавор

Гэты курс для тых, хто любіць беларускую культуру і марыць навучыцца ствараць уласнымі рукамі ўнікальныя рэчы ў традыцыйных народных тэхніках.

2. Дбаем пра сваю бяспеку ў інтэрнэце

Гэты курс для тых, хто карыстаецца смартфонам і інтэрнэтам, але хоча адчуваць сябе ўпэўнена, спакойна і бяспечна ў лічбавай прасторы.

3. Польская мова для пачаткоўцаў

Гэты курс для тых, хто зацікаўлены ў пераадоленні моўнага бар’еру, мяккім старце да камунікавання на польскай мове.

Паглядзець цалкам спіс курсаў УЗВ у Беластоку можна па спасылцы.

Варшава

1. Фінансавая граматнасць: з чаго пачаць у Польшчы

Гэты курс для тых, хто хоча навучыцца ўпэўнена кіраваць сваімі грашыма, разумець, як працуюць польскія банкі, як карыстацца інтэрнэт-плацяжамі, як планаваць сямейны бюджэт і абараняць сябе ад фінансавых махляроў.

2. Як адаптавацца да змен і заставацца ў рэсурсе

Гэты курс для тых, хто хоча мякка прайсці праз жыццёвыя перамены, аднавіць унутраны баланс і набыць яснасць у тым, куды рухацца далей.

3. Унутраныя апоры ў эміграцыі: як падтрымліваць сябе праз цела, эмоцыі, сувязі і руціну

Гэты курс для тых хто пасля пераезду адчувае больш трывогі, напружання або эмацыйнай стомленасці, хто хоча лепш разумець сябе і знайсці ўнутраную стабільнасць у новым месцы, хто імкнецца адчуваць больш спакою, яснасці і ўпэўненасці ў штодзённасці.

Паглядзець цалкам спіс курсаў УЗВ у Варшаве можна па спасылцы.

Гданьск

1. Цыкл гарадскіх шпацыраў «Гданьск крок за крокам»

Гэты курс прызначаны для тых, хто цікавіцца гісторыяй і гарадскім жыццём; для тых, хто хоча паглядзець на Гданьск не толькі як на сучасны порт, але і як на горад, дзе стагоддзямі сустракаліся і ўзаемна ўплывалі розныя культуры.

2. Беларуская мова ў штодзённым ужытку

Гэты курс для тых, хто хоча палепшыць сваё валоданне беларускай мовай, а таксама даведацца шэраг цікавых фактаў пра беларускую мову і не толькі.

3. Тэхнікі і практыкі псіхалагічнаӣ самадапамогі з выкарыстаннем арт-тэрапіі

Калі вы часам адчуваеце патрэбу разабрацца ў сабе, у сваіх пачуццях, у адносінах з блізкімі. Калі перажываеце складаныя эмоцыі і жадаеце навучыцца праяўляць іх без шкоды для адносін з навакольнымі людзьмі. Калі адчуваеце патрэбу ў творчым самавыяўленні, але не ведаеце, з чаго пачаць — запрашаем на наш курс!

Паглядзець цалкам спіс курсаў УЗВ у Гданьску можна па спасылцы.

Уроцлаў

1. Шпацыруючы па зацёртых старонках гісторыі Беларусі

Гэты курс для тых, хто хоча аднавіць не толькі школьныя веды, але даведацца пра тыя падзеі і асобы, пра якіх не заўседы ўзгадваюць падручнікі.

2. Кнігі, якія лечаць душу

Гэты курс для тых, хто верыць, што кніга можа стаць сябрам, суразмоўцам і апорай. Для тых, хто хоча праз літаратуру знайсці спакой, надзею і натхненне.

3. Курс па генеалогіі «Сямеӣная гісторыя»

Калі за тысячы кіламетраў вы адчуваеце нябачную сувязь з Радзімай і са сваімі продкамі — гэты курс для вас.

Паглядзець цалкам спіс курсаў УЗВ ва Уроцлаве можна па спасылцы.

Першы сезон УЗВ будзе доўжыцца з 15 студзеня да 16 красавіка.

Навучанне ва Універсітэце цалкам бясплатнае. Усе арганізатары і выкладчыкі таксама працуюць як валанцёры.

Беларускі Універсітэт Залатога Веку (УЗВ) у Польшчы — гэта адукацыйна-інтэграцыйная пляцоўка для сталых беларусаў, якія жывуць зараз у Польшчы.

Яго дзейнасць базуецца на досведзе Гарадзенскага Універсітэту Залатога Веку (працаваў з 2010 да 2023 г.), а таксама на лепшым польскім і сусветным досведзе інтэлектуальнай, фізічнай і сацыяльнай актывізацыі сталых людзей.