• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
13.07.2022 | Культура Мастацтва

Беларускія мастачкі возьмуць удзел у прэстыжнай еўрапейскай біенале

Беларускія творцы ўпершыню будуць прадстаўлены на вандроўнай еўрапейскай біенале Manifesta, якая гэтым годам адкрыецца ў сталіцы Косава — Прышціне, — піша Reform.by


1.jpg

@Manifesta 14 Prishtina. Фота: Maglinda Hoxha

Усе яны — удзельніцы праекта Secondary Archive, ініцыяванага Фондам Катажыны Казыры. Гэта віртуальная платформа, дзе сабрана больш за 300 мастацкіх выказванняў жанчын-мастачак з Беларусі, Чэхіі, Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Украіны.

2.pngСкрын з сайта secondaryarchive.org

Свой фонд Катажына Казыра, польская дзяячка, вядомая сваімі радыкальнымі перформансамі і арт-аб’ектамі, стварыла, каб падтрымаць мастачак з незаходняй Еўропы. Невыпадкова ў назве яе новага мастацкага праекта даволі правакатыўна з’явілася слова «secondary» — другасны. Па-першае, цэнтральна- і ўсходнееўрапейскія краіны гістарычна лічыліся другаснымі ў адносінах да першага свету, па-другое, жанчыны заўсёды былі «другім полам» (тэрмін прыдумала Сімона дэ Бавуар у сваёй кнізе 1949 года, у якой даследуе месца жанчын у грамадстве, дзе дамінуюць мужчыны).

Беларускую частку архіва збіралі чатыры куратаркі — Ганна Карпенка, Сафія Садоўская, Ганна Чыстасердава і Валянціна Кісялёва. Яны абралі мастачак трох пакаленняў — тых, што пачыналі сваё творчае жыццё ў часы СССР, у 1990-я гады і моладзь.

— Гэта дастаткова адкрыты праект, — тлумачыць Reform.by адна з куратарак Ганна Чыстасердава. — Ён прызначаны для таго, каб даць магчымасць галасам мастачак быць пачутымі. На віртуальных старонках аўтарак можна даведацца пра тыя кантэксты, у якіх яны працавалі, і пра тыя выклікі, на якія рэагуюць сваімі творамі. Мы можам прачытаць іх разважанні не толькі пра мастацтва, але і пра ролю жанчын у грамадстве, то-бок зразумець іх грамадзянскую пазіцыю.

3.jpg

Афіша практа. Фота: Secondary Archive.

Удзел праекта Secondary Archive ў Manifesta быў пацверджаны ў канцы лютага — пачатку сакавіка.

— Пачаўся новы віток працы, — распавядае Ганна, — бо гэта быў выклік: якім чынам прадставіць інфармацыю, што з’яўляецца тэкставым архівам, у выставачнай прасторы глабальнай арт-падзеі?

У выніку Secondary Archive будзе рэвіртуалізаваны ў Нацыянальнай галерэі Косава з дапамогай гулу жаночых галасоў &shy^;— прагучыць каля 150 аднахвілінных запісаў. Да праекта далучацца творцы з Албаніі, Косава і Сербіі — іх працы пазней будуць дададзены да лічбавага архіва.

Застаецца спадзявацца, што голас кожнай мастачкі будзе пачуты. Аднак як гэта будзе адбывацца — Фонд трымае інтрыгу і не раскрывае ўсе дэталі будучай экспазіцыі, вядомы толькі імёны.

Напрыклад, беларуская частка будзе ўключаць выказванні 21 аўтаркі: Ксюшы Ангелавай, Алены Давідовіч, Жанны Гладко, Жанны Грак, Машы Мароз, Вольгі Маслоўскай, Вікі Мітрычэнка, Марыны Напрушкінай, Ульяны Няўзоравай, Алы Савашэвіч, Надзеі Саяпінай, Вольгі Сазыкінай, Антаніны Слабодчыкавай, Ганны Сакаловай, Тамары Сакаловай, Волі Сасноўскай, Варвары Суднік, Машы Святагор, Галіны Васільевай, Наталлі Залознай, Алесі Жыткевіч.

4.jpg

Праект Алены Давідовіч Story of the Wife, 2010 год. Фота: Secondary Archive.

Удзел у Manifesta адбываецца пры падтрымцы Вышаградскага фонду, а беларуская частка праекта рэалізавана ў партнёрстве з Ambasada Kultury (Belarus/Lithuania/Germany).

Еўрапейская біенале сучаснага мастацтва Manifesta існуе з 1996 года. Адметнасць яе ў тым, што кожны раз, то-бок кожныя два гады, яна праводзіцца ў новым месцы. Куратары не ходзяць праторанымі сцяжынкамі і прынцыпова пазбягаюць мастацкіх цэнтраў, шукаючы свежую глебу для стварэння новай культурнай тапаграфіі. А таксама актыўна падтрымліваюць нестандартныя формы куратарскай працы. Што атрымаецца на гэты раз — гледачы пабачаць ужо 22 ліпеня.

Назіраць за рэвіртуалізацыяй праекта Secondary Archive і за іншымі біенальнымі падзеямі можна будзе з 22 ліпеня да 30 кастрычніка 2022 года.

Reform.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

«Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны

Гісторык-папулярызатар, экскурсавод, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч — ініцыятар вялікай колькасці праектаў. Ён кіраўнік...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі

Гартаючы падшыўкі флагмана сатыры БССР, можна вызначыць цікавыя нюансы гісторыі айчыннай мадэлі летняга адпачынку, піша...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай

«Пабываўшы аднойчы на выставе Алесі Скарабагатай, вы напэўна запомніце гэтае імя. Яе карціны адрознівае яркая...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»

Вашай увазе — апошняя публікацыя з цыкла гутарак Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым. Гэтым...

Апошнія навіны

    Асоба
    «Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны
    Грамадства Гісторыя
    Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі
    Культура Мастацтва
    Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай
    Грамадства Літаратура
    Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    Кіно Краіна
    Мінкульт Беларусі шукае «таленавітых маладых кінематаграфістаў»
    Культура
    Дом-музей I з'езда РСДРП у Мінску змяніў колер. Будынак пачалі рамантаваць
    Літаратура Беларуская мова
    Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам
    Гісторыя
    Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка
    Музыка
    «Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом
    Грамадства Музыка
    Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты
    Грамадства Адукацыя
    Не стала прафесара Анатоля Федарука, выбітнага знаўцы сядзібна-паркавай гісторыі нашай краіны
    Гісторыя Гатуем з «Будзьма!»
    Страва для сарматаў — хатні паштэт з курынай печані. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Гісторыя Літаратура Беларуская мова
    Сёння дзень памяці Якуба Коласа
    Літаратура
    Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?
    Грамадства Адукацыя
    Літоўскую школу пад Воранава закрываюць. Афіцыйна — з-за «пагрозы жыццю і здароўю дзяцей»

Афіша

  • 14.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 14.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 14.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 14.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 14.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 14.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 14.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • У Магілёве паставілі помнік святару Каніскаму
    • Анёл і яго цень. Два гады пасля 9 жніўня 2020-га
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM