Беларусы Бостана падтрымалі музыкаў, мастакоў, пісьменнікаў ды іншых творцаў

Беларусы Бостана падтрымалі музыкаў, мастакоў, пісьменнікаў ды іншых творцаў, «якія найбольш гучна і выразна выказваюць тое, што на душы ў мільёнаў беларусаў».


photo_2022-01-03_13-51-00.jpg

«Адчуць выключную важнасць мастацтва для станаўлення нацыі, нам давялося падчас нядаўняга прагляду фільма Аляксея Палуяна «Смеласць» і сустрэчы з рэжысёрам у Бостане» — напісалі беларусы Бостана ў сваім віншаванні. — Дзякуючы гэтаму фільму, які важны для ўсіх беларусаў, дзе б яны не знаходзіліся, мы зноўку востра перажылі і асэнсавалі падзеі 2020 года.

Ад імя рэжысёра, беларусы Бостану пералічылі ўсе сродкі, сабраныя падчас прагляду, у Беларускую Раду культуры».

Ад сябе дадамо, што сабраныя ў Бостане сродкі мы скіравалі на падтрымку палітзняволеных музыкаў гурта Irdorath.

Вы таксама можаце выказць салідарнасць з імі і пералічыць любую суму па спасылцы.