Выйшаў новы выпуск праекта «Хрусь і папалам». Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі» ў супрацы з «Купалаўцамі» ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце «Хрусь і папалам». Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).
Мантру пра трыадзіны рускі народ усе чулі? Маўляў, і беларусы, і ўкраінцы, і расійцы — гэта ўсё трыадзіны рускі народ. А таму, натуральна, усім нам хопіць гуляцца ў свае «незалежнасці» і «самостийности» і як мага хутчэй уваходзіць у склад Расіі! Адна з улюбёных баек Сяргея Мікалаевіча. Вось толькі не вытрымлівае гэты стэрэатып выпрабаванняў ані логікай, ані сухімі фактамі!
Ну што, ламаем і гэты стэрэатып?!