Усяго ў спаборніцтве ўдзельнічалі 63 польскія каманды, з якіх толькі адна каманда была па-за межамі Польшчы. У склад беларускай каманды «No time to explain», якая сабралася ў CreateCulture Studio у Вільні, уваходзіла 12 беларусаў і беларусак, якія з’яўляюцца як прафесіяналамі кіно (аператары, сценарысты, акцёры), так і аматарамі-энтузіястамі.
Кароткія відэа каманд-пераможцаў былі паказаныя на вялікім экране аднаго з кінатэатраў Варшавы.
«Было вельмі стрэсава, але сабралася класная каманда» — кажа ўдзельніца «No time to explain» Надзея Ількевіч: «Мы выцягнулі жанр камедыі і ўзрадаваліся, бо можна было нарэшце павесяліцца! Сцэнар прыдумалі хутка і нам нават дапамагаў Сяргей Календа. Мы не чакалі ніякай узнагароды, але было вельмі прыемна атрымаць прыз сімпатый гледачоў. Асабліва улічваючы, што мы былі ў Вільнюсе, а прэм’ера была ў Варшаве і ў зале былі толькі палякі, а сам наш фільм быў на беларускай мове! Мы вельмі задаволеныя такім вынікам!».
Фота са здымак каманды No time to explain
Фота са здымак каманды No time to explain
Фестываль 48HourFilm Project — гэта 48-гадзінны кінапраект, глабальнае кіна-спаборніцтва, якое праходзіць у больш за 100 гарадоў свету на працягу года. У кожным горадзе збіраюцца мясцовыя кінакаманды — ад пачаткоўцаў да прафесіяналаў — ды спаборнічаюць за стварэнне кароткаметражнага фільма ўсяго за выходныя (48 гадзін)! Усім камандам даецца аднолькавае заданне: пэўны персанаж, сюжэтная лінія і рэквізіт, які абавязкова трэба ўжыць у кароткаметражным фільме.
Выніковы відэаролік каманды можна паглядзець па спасылцы:
Дарэчы, каманда CreateCulture Group самастойна ладзіць 48-гадзінныя кіна-чэленджы ў Вільні пад назвай«КінаКаляды48». Далучыцца да ўдзелу магчыма не толькі ў Вільні, але і анлайн! Наступны open call будзе напрыканцы лістапада. Сачыце за аб’явамі ў сацсетках CreateCulture Group, каб далучыцца да спаборніцтва!