• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.03.2023 | Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла беларускае грамадства. У адказ на дзеянне невядомых людзі распачалі флэшмоб памяці слыннай паэткі і пісьменніцы — на сваіх старонках у сацсетках беларусы згадваюць вершы ўдзельніцы нацыянальнага руху, піша reform-by.


«Знішчылі помнік Ларысе Геніюш....Ну, паспрабуйце знішчыць памяць пра яе ў нашых сэрцах!!! Сёння як ніколі павінна гучаць паэзія Ларысы Геніюш, бо дух і памяць, у адрозненне ад цэглы ды граніту, знішчыць немагчыма...», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook беларускі актор Аляксандр Ждановіч.


cd607ayzl4ldgyfehghkrnqywoe73h1b.jpg

«Рускаміраўская погань радасна пацірае ручкі. Такі скралі помнік нашай выбітнай паэтцы, нязломнай змагарцы, аўтарцы такіх радкоў, якія ёсьць найлепшым помнікам літаратарцы і якіх не дэмантуе ніякая навалач», — такой была рэакцыя на навіну паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча. Сябра Беларускага ПЭНа апублікаваў радкі беларускай аўтаркі.

Колькі дум маіх не раскулачвалі,
Нат у сьмяротна трывожны час
Не назвала я «мамай» мачыхі
І душы не здала ў калгас!
***
Сёньня на пласе родная мова.
Вырваць жывую належыць з вагню.
Слова «кахаю» — слабае слова.
Мужнае слова — «абараню»!
***
Адзінай мэты не зракуся,
і сэрца мне не задрыжыць:
як жыць — дык жыць для Беларусі.
А безь яе — зусім ня жыць!

На святкаванні 105-годдзя паэткі ў 2015 годзе. Фота: churchby.info.

«Гісторыя са знікненнем помніка Ларысе Геніюш вельмі сімвалічная. Гэта не проста сарамлівае скраданне куска металу і бетону, гэта працяг скрадання нашай нацыянальнай гісторыі і культуры, якая не ўкладаецца ў савецка-імперскі наратыў уладаў. І не кажыце, што пры крамлёўскіх стаўленіках у Беларусі было б горш, чым зараз. Па шчырасці, зусім не бачу тут адценняў», — не застаўся абыякавым да ліквідацыі мемарыялу кінакрытык Тарас Тарналіцкі.

«У нашай краіне зьнікаюць не толькі людзі, але нават помнікі ды могілкі. У «Міністэрстве Любові» ўсё яшчэ вераць, што той, хто кантралюе мінулае — кантралюе будучыню, — эмацыйна напісаў на сваёй старонцы беларускі палітычны дзеяч Зміцер Хведарук.

Людзі з каменнымі сэрцамі ўсё яшчэ мяркуюць, што калі павырываць з зямлі камяні, можна вырваць памяць і сьвядомасьць людзей. Прыхаваць яе можна, вырваць — ня ўдасца [...].

Бальшавікі і ненавісьнікі роду чалавечага змагаліся з перакананнямі кволай, але творчай жанчыны за яе жыцьцём. Цяпер ваююць з ейным помнікам. Цікава, што злодзеі збаяліся зрабіць сваю «чорную справу ўдзень» і «адважна» скралі помнік зацкаванай у савецкі час паэтцы ўначы!

Цяпер я пэўны, чый бюст будзе стаяць на месцы яшчэ аднаго нашага «земляка» Фелікса насупраць будучага музея катаваньняў у цэнтры горада М., — выказаўся палітык. — І гэты помнік будзе нагадваць усім будучым пакаленням, што нават адзін маленькі і слабы чалавек з праўдай мацнейшы за сотні тысяч узброеных агалцелых злодзеяў».

А беларуская мастачка Ксіша Анёлава размясціла ў сваіх сацсетках партрэт беларускай паэткі.



Ларыса Ганіюш. Аўтар партрэта — Ксіша Анёлава.

Флэшмоб памяці Ларысы Геніюш толькі набірае абароты.

***

Пра дэмантаж помніка ў Зэльве паведаміў унук Ларысы Геніюш Міхась Геніюш, які даслаў у рэдакцыю радыё «Рацыя» фота месца, дзе стаяў помнік. Па меркаванні спадара Міхася, ліквідацыю, «напэўна, зрабілі ня ўлады царквы». «Гэта зрабілі ўночы паціху, каб ніхто ня бачыў, ня ведаў, каб людзі абудзіліся зранку і заўважылі, што помніка няма. Гэта вельмі дзіўная справа і нечаканая», — пракаментаваў ён здарэнне «Свабодзе».

Помнік Ларысе Геніюш раней патрабавала ліквідаваць прарасейская актывістка Вольга Бондарава. Па яе словах, знак «одним своим видом приносит невыразимые страдания ветеранам ВОВ», «порочит чистое имя Беларусской православной церкви», — пісала яна ў лісце да главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігара Сергіенкі. Учора стала вядома, што мясцовыя ўлады адмовілі ў зносе мемарыяла, які быў усталяваны пры зэльвенскай царкве з блаславення мітрапаліта Філарэта ў 2003 годзе.

Ларыса Геніюш — беларуская паэтка, пісьменніца і грамадская дзяячка, якую разам з мужам савецкія ўлады прыгаварылі да 25 год пазбаўлення волі. Яе абвінавацілі ў супрацоўніцтве з нацыстамі, але пісьменніца лічыла дакументы абвінавачання сфабрыкаванымі — сваю віну яна не прызнала. Пазней тэрмін пакарання Геніюшаў быў скарочаны да васьмі гадоў.

Пасля вызвалення з лагераў Ларыса Геніюш з мужам жыла ў Зэльве, на радзіме сужэнца. Тут яна напісала свае знакамітыя мемамуары «Споведзь». Упершыню яе паслялагерныя вершы трапілі на старонкі беларускіх часопісаў у 1963 годзе. Яе першы ў БССР зборнік вершаў «Невадам з Нёмана» быў выдадзены ў 1967 годзе дзякуючы Максіму Танку. На грамадскіх пачатках яго рэдагаваў Уладзімір Караткевіч.

27 гадоў зэльвенскага жыцця паэткі прайшлі пад наглядам КДБ. Геніюшы так і не прынялі савецкае грамадзянства.

Памерла паэтка ў 1983 годзе там жа, у Зэльве, і была пахаваная побач з мужам. Унук Ларысы Геніюш прадаў дом, у якім яна жыла. Помнік пісьменніцы на тэрыторыі царквы, бадай, адзін з нешматлікіх напамінаў у краі аб постаці беларускай пісьменніцы і дысідэнткі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип