Кельтаў не напалохаць: «Бельтайн» адкрые фестывальны сезон

На тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада 1 траўня 2021 года пройдзе вясновы фестываль «Бельтайн», прысвечаны культуры, музыцы і традыцыям кельтаў. Свята, як плануюць арганізатары, стане ўрачыстым адкрыццём беларускага фестывальнага сезона — 2021.



Бельтайн — свята пачатку лета, якое па старажытнай кельцкай традыцыі адзначаецца 1 траўня. У гэты дзень адзначалі не толькі змену часоў года — заканчэнне вясны і пачатак лета, — але і сімвалічную змену цёмнай паловы года, якая пачыналася ў кастрычніку, яго светлай паловай.

Гасцей фестывалю чакаюць open-air канцэрт, інтэрактыўныя пляцоўкі, шматлікія фотазоны, конкурс вогненных тэатраў, ірландскія танцы, кантактны заапарк, шатландскія дудары, вялікі рынак рамеснікаў і фудкорт.

На галоўнай пляцоўцы фестывалю пройдзе традыцыйны для гэтага свята выбар Травеньскай каралевы, можна будзе таксама сустрэць і містычнага «Зялёнага чалавека» (The Green Man).

Адным з галоўных рытуалаў свята Бельтайн было распальванне вялікіх вогнішчаў на вяршынях гор або размешчаных паблізу паселішча высокіх узгоркаў — на фестывалі гэтую традыцыю прадставяць маштабным вогненным шоу.

Інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі фестываля:

  • Музычная сцэна фестываля.
  • Лакацыя «Лагер Шатландцаў».
  • Трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні горцаў.
  • Лучны і арбалетных ціры.
  • Каманднае спаборніцтва «Лучная Бітва».
  • Навучанне фехтаванню.
  • Сярэднявечныя настольныя гульні.
  • Традыцыйныя кельцкія варожбы і варажба на рунах.
  • Турнір па міні-гольфе.
  • Пнеўматычныя ціры.
  • «Раўнавага» — лакацыя баланс-бордаў.
  • Манетны атракцыён і многае іншае. 

На музычнай сцэне фестывалю выступяць тэматычныя калектывы: Всё_Crazy, PAWA, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, студыя этнічнага танца і музыкі «Кетры» і інш.


На галоўнай сцэне (пляцоўка каля экспазіцыйнай аранжарэі батанічнага сада) акрамя канцэртнай праграмы на працягу фестываля пройдуць:

  • Ірландскія, шатландскія і брэтонскія танцы, паказальная праграма Мінскіх школ танца.
  • Абрады друідаў.
  • Экстрэмальнае трукавае шоу «Шатландская пяхота».
  • Шоу дудароў. 

На тэрыторыі батанічнага сада будуць размешчаны лакацыі:

  • Эка-квэст «Травеньскае дрэва» — магчымасць прайсці цікавы шлях па сцяжынках Батанічнага сада, разгадваючы таямніцы друідаў.
  • Інтэрактыўныя фотазоны — «Шаманскі куток», «Дрэва жаданняў», «Фотазона з жывымі птушкамі», «Шацёр Чараўніцы».
  • Рынак майстроў — унікальныя вырабы ручной працы ад майстроў і рамеснікаў: каваныя вырабы і кельцкія ўпрыгажэнні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы з лёну, традыцыйная адзенне, сувеніры і многае іншае.
  • Гульні горцаў — традыцыйныя шатландскія гульні: кіданне бервяна, пад’ём і перанос цяжараў, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках і г.д. (камандны і індывідуальны ўдзел).
  • Аквагрым — тэматычныя малюнкі на твары і целе для дзяцей і дарослых. 

На тэрыторыі фестывалю будуць праходзіць розныя майстар-класы, сярод якіх: традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і іншыя

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы пачнецца самая яркая падзея фестывалю — конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў.

Таксама наведвальнікаў чакаюць вялікі тэматычны фуд-корт, рэлакс-пляцоўкі, гарачы глінтвейн, розыгрышы і конкурсы ад партнёраў фестывалю.

Пачатак мерапрыемстваў у 11.00 1 траўня 2021 года.

Уваход на тэрыторыю Батанічнага сада платны.